14 студзеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася прэзентацыя афіцыйнай беларускамоўнай версіі гімна Сусветных дзён моладзі. Пераклад тэксту гімна на беларускую мову здзейсніў кс. Андрэй Лішко, прэфект семінарыі ў Гродне, разам з семінарыстамі.
У дзень прэзентацыі ў семінарыйнай зале сабраліся маладыя людзі горада Гродна. Прысутнічалі таксама тыя, хто прыме ўдзел у гэтым сусветным форуме ў Панаме, і біскуп Юзаф Станеўскі, адказны за пастырства моладзі ў нашай краіне.
Спеў гімна выканалі музычны гурт семінарыі “Ave” i музычны гурт Акадэмічнага душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі “Open”.