17 снежня Папа Францішак адзначыў сваё 82-годдзе. Вернікі з парафіі св. Тэрэзы Авільскай са Шчучына, якія кожны 13-ы дзень месяца на працягу амаль 25-ці гадоў моляцца аб прыездзе Пантыфіка на Беларусь, павіншавалі Папу з Днём Нараджэння па-беларуску.