30 лістапада ў раённай бібліятэцы ў Навагрудку адбылася прэзентацыя першага поўнага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання на беларускай мове "Новага Запавету" (Мінск, 2017). Прэзентацыю ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.