Skip to main content

17 лістапада біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў пасвячэнне прэзбітэрату двум дыяканам і пасвячэнне дыяканату аднаму семінарысту. Урачыстасць адбылася ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.

Прэзбітэрамі Касцёла на Гродзеншчыне сталі дыяканы Раман Вайцяховіч i Эрнэст Мікалайчык. Дыяканскае пасвячэнне прыняў Віталій Валюк.