1-2 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбыліся штогадовыя адпустовыя ўрачыстасці.
У іх прынялі ўдзел шматлікія пілігрымы з усёй Беларусі, у тым ліку з Гродзенскай дыяцэзіі. З яе тэрыторыі прыбылі тры пешыя пілігрымкі: з Ліды – якія пераадолелі найбольш кіламетраў, са Смаргоні і Гудагая.