21 чэрвеня адбылося падвядзенне вынікаў і вызначэнне найлепшых удзельнікаў Х юбілейнай Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Тры першыя месцы па традыцыі займаюць тыя ж парафіі, якія кожны год паказваюць высокую ступень падрыхтоўкі як у конкурсах ведання жыцця Касцёла, біблейскім, тэатральным і музычным, так і на стадыёне.