9 чэрвеня сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча прыняў дыякан Андрэй Каўшук, навучэнец Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
Святар нарадзіўся 16 лютага 1986 г., паходзіць з парафіі Найсвяцейшай Тройцы і св. Францішка Асізскага ў Свіслачы.