Выступленне маладога і таленавітага гурта стала адной з самых чаканых падзей на Агульнабеларускіх днях моладзі 2018. Здавалася, надвор’е можа ўнесці свае карэктывы, аднак дождж не перашкодзіў ні ўдзельнікам гурта, ні маладым людзям, якія сабраліся пад каптурамі каля сцэны.