25 сакавіка ў Гродне ўрачыста адзначылі Пальмовую нядзелю. У гэты дзень на запрашэнне біскупа Аляксандра Кашкевіча адказала шмат маладых людзей, якія прыбылі з розных куткоў дыяцэзіі, каб пад дэвізам “Не бойся, Марыя, бо знайшла ты ласку ў Бога” (Лк 1, 30) разам адсвяткаваць Сусветны дзень моладзі