У відэа наблізілі постаць св. Казіміра - заступніка Гродзенскай дыяцэзіі, моладзі і рамеснікаў, а таксама адлюстравалі кірмаш - "Казюкі", які штогод збірае майстроў з Беларусі, Літвы і Польшчы. Сёлета ў ёй прыняло ўдзел ажно 150 рамеснікаў, якія прадставілі свае вырабы: кошыкі, карціны, дываны, вербачкі з сухацвету і г. д.