Skip to main content

Да гадавіны абрання Рымскім Папам св. Яна Паўла ІІ дуэт Laudans зняў кліп на песню “Zdumienie”. Гэтую песню напісалі ўдзельнікі гурта на верш св. Яна Паўла ІІ “Zdumienie” (“Здзіўленне”) з “Рымскага трыпціха”. Раней беларуская версія гэтай песні з’явілася на дыску Laudans –“Завысока заблізка”.

Рэжысёр кліпа – Расціслаў Смольскі, аператар – Аляксандар Бондараў, якія працавалі над відэа для многіх беларускіх музыкаў, у тым ліку  над кліпам Зміцера Вайцюшкевіча “Матуля”. Здымкі дбываліся на рацэ Іслач каля Ракава. 

“Кліп  “Zdumienie” – гэта выказ нашай удзячнасці Богу за асобу св. Яна Паўла ІІ. Гэта таксама ўдзячнасць польскаму Касцёлу, святарам і вернікам, за дапамогу Касцёлу ў Беларусі, у тым ліку тым, хто падтрымлівае Laudans”, – кажуць удзельнікі дуэта.