15 чэрвеня Касцёл святкаваў урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста, падчас якой асаблівым чынам ушаноўваецца Збаўца ў Эўхарыстыі. У гэты дзень вернікі з усіх гродзенскіх парафій сабраліся на супольную Імшу ў касцёле Св. Францішка Ксаверыя, пасля чаго ўрачыстай працэсіяй прайшлі вуліцамі Гродна.