Запрашаем да прагляду новага выпуску "Сімвала веры", прысвечанага 100-годдзю аб'яўленняў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Фаціме. Перадача знаёміць з пасланнем Маці Божай, якое Яна перадала свету праз трох партугальскіх пастушкоў. У праграме распавядаюць таксама пра сэнс перэгрынацыі - "далёкага падарожжа" - і ўзгадваюць пра першую пілігрымку фігуры Маці Божай Фацімскай па Гродзенскай дыяцэзіі, якая мела месца ў 1997-1998 гг.