22 красавіка ў навагрудскім касцёле Святога Міхала Арханёла адбыўся велікодны канцэрт арганнай музыкі і вакальнага спеву. У музычнай праграме дамінавала пасхальная тэматыка, творы “Pie Jesu” Эндру Вэбера, “Halleluajah” Леанарда Коэна (была выканана на bis), “Amen Alleluja” Георга Гендэля, “Veni Veni Emmanuel” i Пасхальныя каноны.