Сёлета велікодны перыяд католікі і праваслаўныя перажываюць разам. Касцёлы і цэрквы поўняцца вернікамі: хтосьці аказваецца ў звыклай для сябе абстаноўцы, а хтосьці наведвае храм, магчыма, упершыню. Але ў святле прыйсця Збаўцы гэта адыходзіць на другі план. Галоўнае, што вернікі розных канфесій ў гэты час жывуць адным рытмам: разам рэфлексуюць над смерцю Езуса, разам асвячаюць яйкі і здобу, разам чакаюць Уваскрасення Сына Божага. Так, як гэтага хацеў бы Хрыстос.
Аляксандр Лавыш