Неўзабаве будзем адзначаць самае галоўнае хрысціянскае свята - Вялікдзень. Адным з элементаў падрыхтоўкі да святкавання Уваскрасення Хрыстова з'яўляецца роспіс велікодных яек. Традыцыя ўпрыгожвання яечных шкарлупін мае разнастайныя формы - пісанкі, крапанкі, фарбаванкі - і сягае глыбока ў гісторыю чалавецтва.
Сапраўднай скарбніцай беларускіх народных тэхнік распісвання яек можна назваць спадарыню Антаніну Юрчэня, якая жыве ў г. п. Сапоцкіна, недалёка Гродна. У руках майстрыхі велікоднае яйка становіцца шэдэўрам. Традыцыі ўпрыгожвання жанчына вынесла з радзімага дому.
Паводле "Вечерний Гродно"