Cёлета 90-гадовы кс. прэлат Юзаф Трубовіч, старэйшы святар Беларусі, адзначае 60-годдзе прэзбітэрскіх пасвячэнняў. На пачатку кастрычніка ў Гродне прайшлі ўрачыстасці, на якія прыбылі шматлікія вернікі дыяцэзіі, каб павіншаваць святара. З нагоды юбілею ксяндза прэлата прапануем вам пазнаёміцца з відэа-ролікам, дзе святар распавядае пра сваіх бацькоў, шлях да святарства і службу Богу, дзеліцца сваімі чаканнямі і прагненнямі.
Матэрыял узяты з канала Youtube