Кожны, хто хадзіў у пілігрымку Гродна-Навагрудак, згадзіцца, што яна адрозніваецца сваёй непаўторнай сямейнай атмасферай. Сястра Стэлла і яе паплечніцы, якія аддалі сваё жыццё за бацькаў сямей, ужо сёмы год запар вучаць паломнікаў прыглядацца адзін да аднаго і бачыць у кожным святло, закладзенае Госпадам. Прапануем праглядзець відэа, якое адлюстроўвае невялікую частку таго, што адбывалася ў VII пілігрымцы да сясцёр-мучаніц.
А. Марцішэўская