Новы, перадкалядны выпуск "Гарбаты" быў зроблены ў незвычайных для здымак, экстрэмальных умовах, падчас скауцкай вандроўкі, дзесьці ў лясах Шчучынскага раёна. На гэты раз спадар Уладзімір на падставе слоў Папы Францішка разважае над тым, што значыць быць святым. Пантыфік заклікае нас быць святымі паўсюдна: на вуліцы, у аўтобусе ці на працы. Пытанне цяжкае, бо як можна паказаць сваю святасць, ідучы на працу халодным ранкам ці едучы ў перапоўненым тралейбусе дахаты?