Будаваць адносіны з тымі, хто блізкі і дарагі - самы цяжкі шлях. Цяжкі, але святы; непасільны, але высакародны. Узаемныя адносіны - гэта калі кожны гатовы аддаць часцінку сябе дзеля іншага, свядома выбіраючы аголенасць і слабасць сэрца, згаджаючыся пакрываць слабасці, каб узбагачаць адзін аднаго сілай адзін аднаго і Хрыста.
Езус прыйшоў і явіў сілу адносін, паставіўшы гэта ў процівагу чалавечай самаправеднасці. Ці разлічваў ён на вернасць? Так, але быў гатовы кожны раз да таго, што многія адыходзілі. І ўсё роўна плаціў за іх кошт.
Ці жадаў Ён, каб людзі верылі Яму і ў Яго? Вядома, але кожнае бязвер'е Ён ператварыў у перамогу веры над цынізмам.
Ці чакаў Ён, што Яго будуць разумець? Верагодна, так. Але мала хто разумеў Яго, нават з самых блізкіх. А Ён усё роўна падарыў Слова і Духа Святога, які прасвятляе.
Ці быў Ён гатовы да пагарды? Як Бог, так, таму што Адам адверг. Але як чалавек Яго сэрца разрывалася ад болю. Ён узяў на Сябе ўвесь боль чалавецтва ад здрадаў, глумлення, падману і мноства зла і прыбіў да Крыжа.
І мы маем ўсю перамогу ў Ім.
І нават, калі хтосьці несправядлівы да нас і мы да кагосьці несправядлівыя, Ён усё здзейсьніў і падарыў прабачэнне.
Нават калі нас выкарыстоўваюць і мы кагосьці выкарыстоўваем для сваіх мэтаў, Ён усё здзейсніў, ператварыўшы ўсякую чалавечую маніпуляцыю у шчырасць і адкрытасць, давер і волю.
Калі нас не разумеюць і мы не чуем голас сэрца блізкага, Ён прымірыў, падараваў Дух Святы, які навучае чуць Яго голас адзін у адным.
Усе нашы крыўды і горычы, боль Ён прыбіў на Крыж і стаў для нас Усім, што нам неабходна для чыстых і верных адносін.
І мы здольныя любіць самых недасканалых, пачынаючы з сябе і іншых, як і Ён любіць нас, недасканалых. Здольныя пакрываць слабасці і недахопы ў сабе і іншых. Здольныя плаціць сваю цану за сяброўства і адносіны любові.
Таму што ўсё гэта Ён пакрыў ў нас, Ён заплаціў цану, каб мы ўжо на сябе і іншых не глядзелі праз прызму недахопаў і учынкаў, а маглі заўсёды бачыць Яго ў славе.
І гэтаму трэба вучыцца кожны дзень, праходзячы свае выклікі ва ўзаемаадносінах.
Паводле memo.im