Такая розная Марыя
Для таго, каб дасягнуць чагосьці добрага, трэба мець перад сабой прыклад. Часта мы шукаем яго сярод актораў, спевакоў і іншых людзей, якія "чагосьці дасягнулі". Для хрысціян такім прыкладам павінна быць Марыя. Хоць кожны з нас мае сваю жыццёвую мэту, усе мы маем адну супольную - святасць.
Пакорлівая Марыя
Марыя была звычайнай Маці Збаўцы. Яна не адчувала сябе асаблівай. Яна казала пра сябе, як пра слугу Божую, а не як пра святую. Яна з'яўляецца прыкладам прастаты і пакоры.
Яна мела шмат прычын, каб у вачах іншых быць "кімсьці". Аднак Яна не крычала налева і направа, што з'яўляецца Маці Бога. Не хадзіла і не хвалілася, што Яе выбраў Пан.
Ёсць добры анекдот: Езус сустракае Марыю Магдалену, якую абвінавацілі ў блудзе і кажа: "Хто з вас без граху, няхай першы кіне камень". І раптам заўважае, што ў бок М. Магдалены ляціць камень. Праз хвіліну Езус кажа: "Я ж прасіў Маму не ўмешвацца". Такіх сітуацый магло быць куды больш, але нашая Маці зрабіла стаўкі на шэрасць, на прастату. Яна даверылася Богу.
І мы таксама павінны выбіраць прастату і шэрасць. Нашая Маці ведае, што робіць. Калі яна выбрала пакору, то і мы павінны яе выбраць. Усё ж такі праз яе Марыя дасягнула столькіх рэчаў, можа і ў нас атрымаецца. Варта прынізіцца і служыць бліжнім.
Марыя безразважная
Безразважная ў станоўчым сэнсе гэтага слова. Давайце ўявім сабе такую сітуацыю. Мы сядзім ў інтэрнэце на якой-небудзь хрысціянскай старонцы, разважаем над св. Імшой ці думаем пра важнасць паклікання святароў, і раптам да нас прыходзіць анёл і кажа, што неўзабаве ў нас з'явіцца дзіця. І што мы робім? Напэўна, мы не ведаем, што рабіць. Марыя ведала. Яна ж сказала: “Вось я, Служабніца Пана, няхай мне станецца паводле Твайго слова!”. Шалёна гэта было? Напэўна, так. Невядома, ці хтосьці з нас сёння адважыўся бы на такі жэст. А мы заўсёды павінны так давяраць Богу, як гэта рабіла Яна.
Часта можна пачуць, што каталікі - гэта зануды. Хіба што не. Мы павінны быць пакорлівымі і шалёнымі. Мы маем прыклад. Дастаткова дзейнічаць.
Давайце прасціь, а атрымаем. Марыя таксама не баялася прасіць. Калі на вяселлі ў Кане скончылася віно, Яна падышла да Свайго Сына і папрасіла дапамагці. І Ён дапамог. І нам дапаможа, калі мы будзем мець шчырыя інтэнцыі, як нашая Маці. Калі будзем добра прасіць і сапраўды будзем у гэта верыць, то атрымаем шмат. Марыя папрасіла, Езус зрабіў... Проста?
Давайце не баяцца прасіць Пана. І мы атрымаем так шмат. І анекдот на заканчэнне. Кана Галілейская, раніца пасля вяселля. Людзі пасля бурнага свята ляжаць на сталах і пад сталамі. Адзін з гулякаў падымае галаву і кажа: "Эй, пашліце каго-небудзь, каб прынёс вады, але - я малю вас - толькі не Езуса!"
Паводле deon.pl