Некалькі дзён таму каталіцкі Касцёл перажываў нядзелю Божай Міласэрнасці. Вестуном сваёй міласэрнасці Госпад абраў с. Фаустыну Кавальскую, якая ў сваім яднанні з Езусам дасягнула неверагодных вышынь. Ніжэй знойдзеце некалькі радкоў з "Дзённіка" с. Фаустыны, якія адкрываюць поўню Божай любові; усяляюць натхненне на новыя здзяйсненні; даюць настаўленне, як ставіцца да бліжняга; паказваюць, што Надзея для чалавека ніколі не згасне, незалежна ад таго, наколькі глыбока ён заграз у сваіх грахах.
1. Я раптоўна ўбачыла Госпада, які сказаў мне: "Дачка Мая, ты даставіла мне большую радасць, аказаўшы Мне гэтую паслугу, чым калі б ты доўга малілася". Я адказала: "Мой Езу, але ж я не Табе аказала гэтую паслугу, але гэтаму хвораму". І госпад адказаў мне: "Так, Дачка Мая, што б ты ні зрабіла для бліжняга - ты гэта робіш для Мяне".
2. Езу, я разумею, што Твая міласэрнасць неспасціжная, і таму прашу Цябе, зрабі маё сэрца настолькі вялікім, каб у ім змясціліся патрэбы ўсіх душаў, якія жывуць на зямлі. Езу, мая любоў імкнецца за межы сусвету, да душаў, якія пакутуюць у чысцу. Адпустовымі малітвамі я буду выказваць ім міласэрнасць.
3. Мне патрэбны пакуты твае, каб выратаваць душы.
4. Я больш шчодры ў адносінах да грэшнікаў, чым для праведнікаў. Для іх Я спусціўся на зямлю ..., для іх Я праліў Кроў, няхай яны не баяцца наблізіцца да мяне, яны больш за астатніх патрабуюць Маёй ласкі.
5. Няхай ні адна душа не баіцца наблізіцца да Мяне - нават калі яе грахі будуць як пурпур.
6. Найбольшая галеча не перашкодзіць мне аб'яднацца з душой, але там дзе ганарыстасць, там Мяне няма.
7. Найвялікшыя грэшнікі дасягалі б вялікай святасці, калі б толькі спадзяваліся на Маю міласэрнасць.
8. Міласэрнасць да бліжніх трэба праяўляць заўсёды і ўсюды, нельга ад гэтага ўхіліцца, адмовіцца або адракціся.
9. Рабі ўсё, што ў тваіх сілах, а пра астатняе не турбуйся; цяжкасці паказваюць, што справа Мне належыць.
10. Мая любоў нікога не расчаруе.
Падрыхтавала А. Марцішэўская