Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

"Зрэзаць" шлях не атрымаецца

  • Друкаваць
Падрабязнасці

Жыццё хрысціяніна не абавязкова будзе лёгкім. Але яно дае падставы для надзеі. Жыццё было б нашмат лягчэй, калі б у мяне для яго былі чыт-коды (ад англ. сheat, у кампутарных гульнях чыт-коды дапамагаюць "змахляваць": перайсці на наступны ўзровень, атрымаць дадатковае жыццё або аснашчэнне і г.д.). Я б проста ўвёў сакрэтную фразу і чароўным чынам мае праблемы вырашаліся б адразу і цалкам. Але ёсць праблема з чыт-кодамі - з імі гульня становіцца занадта лёгкай. Гэта сумна. Бескарысна. І радасці не прыносіць.

Калі ў гульні ты прапускаеш увесь шлях ад салдата да маршала, адразу пераходзячы да канца гульні, то ў чым сэнс тады? Бо ў гульні самае важнае - гэта прыгода, навучанне, рашэнне загадак і адкрыцці, ад якіх, калі дасягаеш патрэбнага выніку, з'яўляецца пачуццё задавальнення, што ты змог нешта разгадаць, вырашыць праблему. А калі ты не вырашаў гэтых загадак, то, па сутнасці, і не гуляў, а значыць і радасці ад гульні не атрымаў. А калі вы яшчэ і падобныя на мяне, то да канца гульні вы будзеце адчуваць, што здрадзілі сябе і гульню, маючы пры гэтым пачуццё віны за зробленае.

Я памятаю, як у дзяцінстве падчас хрысціянскага лагера важатыя казалі, што "калі вымавіць словы малітвы і прыняць Хрыста ў сваё сэрца", то жыццё стане цудоўным. Я да гэтага часу гэтыя словы ўспамінаю з болем. "Ідзіце за Мной", а не "ідзіце за Мной, і вашае жыццё будзе лягчэй, вашае жыццё на зямлі будзе падобна на лёгкі шпацыр з вясёлкай і аднарогамі".

Ісці за Хрыстом - гэта не значыць мець лёгкае жыццё

Калі я сам сабе кажу гэтыя словы, мне становіцца лягчэй, таму што мне часам не па сабе і сорамна, што ў мяне ёсць праблемы ў жыцці. "У мяне дэпрэсія? Напэўна, гэта з-за не вельмі блізкіх адносін з Богам" - шматлікія вернікі пракручваюць у галаве такія думкі. "Я хвалююся, таму што хтосьці задаў мне падступныя пытанні пра маю веру, а я не змог правільна адказаць на іх. Напэўна, нешта не тое ў маіх адносінах з Богам". Або "У мяне ні на што не хапае грошай. Напэўна, Бог мяне не любіць".

Я магу працягваць да бясконцасці. Але жыццё хрысціяніна мае на ўвазе свой набор праблем і выклікаў, і я не павінен адчуваць пачуцці віны за тое, што яны раптам паўсталі.

Мой любімы ўрывак з Бібліі - Якуба 1, там гаворыцца пра тое, што трэба рабіць, сутыкаючыся з выпрабаваннямі. Гэта значыць, нам трэба чакаць праблем у жыцці. Зусім не абавязкова, што Бог ахавае нас ад іх. Ёсць і іншыя ўрыўкі, як Дзеі Апосталаў 14:22, дзе мы чытаем пра цяжкасці, праз якія мы ісця за Хрыстом.

Езус здымае з нас ношу нашых грахоў і дае супакой нашым душам (Мц. 11: 28-29) - на гэта мы спадзяёмся кожны дзень і молімся Таму, Хто штодня клапоціцца пра нас. Але пакуль Ён прыйдзе, нашым целам усё яшчэ давядзецца сутыкацца з цяжкасцямі гэтага свету, таму што свет поўны зла. І дрэннае ўсё яшчэ здараецца.

Калі ўсе мае праблемы будуць вырашацца неадкладна, гэта будзе "жульніцтвам ў гульні", у якой я набіраюся вопыту і ўзрастаю ў спазнанні Бога.

Часам Езус забірае ў нас праблему або здымае цяжар (раз за разам Ён адказаў на мае просьбы пра грошы для аплаты арэнды кватэры). Але значна часцей мне даводзіцца праходзіць працэс болю і цяжкасцяў. І гэта нармальна, таму што іншага мне не абяцана. Ён сказаў, што быць хрысціянінам будзе цяжка, і я ўсё роўна вырашыў пайсці за Ім, паверыўшы, што прапанаванае Ім значна лепш, чым усе гэтыя цяжкасці, якія прыходзяць з Яго абяцаннямі. Езус не дае мне чыт-кодаў. І я зусім не супраць.

Паводле Христиане 

0
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя