Skip to main content

Канкрэтная прапанова на Год Міласэрнасці

Мы перажываем асаблівы Год Міласэрнасці. Ці вы ведаеце, як найлепш яго адчуць? Ніжэй знойдзеце цікавую прапанову.

Невялікая нататка адносна Года Міласэрнасці ад сястры законнай.

Учора я сустрэла Езуса. Не на Эўхарыстыі, не на Адарацыі, але на вуліцы. Ён папрасіў у мяне чаго-небудзь паесці, але я вельмі спяшалася і не магла яму дапамагчы. Я бегла, каб паспець хоць на паўгадзіны малітвы ў Гадзіну Міласэрнасці. А гэта была вельмі важная Гадзіна Божай Ласкі, бо якраз распачаўся Год Міласэрнасці. Але ж я не была абсалютна без сумлення, таму вырашыла зрабіць выключэнне з  майго парвіла "не даваць людзям наяўных грошай". Я вырашыла пашукаць у партфелі грошы, аднак мела толькі адну вялікую купюру. Я закрыла партфель, і, просячы прабачэння ў мужчыны, не гледзячы нават яму ў вочы, пабегла далей.

І ў пэўны момант да мяне дайшло: што менавіта я зрабіла?! У школе я распавядаю вучням прыпавесць пра міласэранага самараніна і іншыя добрыя справы. Мы размаўляем пра Год Міласэрнасці, пра тое, што трэба дапамагаць адзін аднаму наўзаем, і я не змагла спыніцца на імгненне, каб накарміць чалавека, бо спяшалася на малітву?! Экзамен татальна правалены.

Напрыканцы 2015 года Папа Францішак адчыніў Брамы Міласэрнасці ў Базыліцы св. Пятра, распачаўшы асаблівы юбілейны год. Толькі ў гэтым годзе галоўным з'яўляецца не тое, каб мы пазналі асаблівую Божую Міласэрнасць адносна нас саміх, бо Ён кожны дзень максімальна міласэрны. Ён з'яўляецца бясконца міласэрным, таму больш міласэрным у гэтым годзе, чым у мінулым, Ён быць не можа.

Гэты год прызначаны для нас. Каб мы, нарэшце, перасталі апраўдвацца, і, закасаўшы рукавы, пачалі сур'ёзна працаваць. Каб жыццё прыносіла нам больш магчымасцей і прапаноў вучыцца, бо міласэрнасць не павінна існаваць толькі ў тэорыі, але да глыбіні душы практыкавацца.

с. Ева

Паводле deon.pl

Рэдагавана: 28 Студзеня 2016