Skip to main content

Дзе навучыцца прабачэнню

Мы так часта можам песціць у сабе пачуццё гневу і нянавісці адносна другога чалавека, нават не памятаючы пра тое, што Хрыстос прабачыў нават сваіх катаў і кожны дзень прабачае нас.

Прабачэнне

"Я ніколі гэтага не прабачу". "Як ён мог гэта зрабіць?" Я ненавіжу яго!" "Я не хачу знаць цябе". Як часта мы гаворым падобныя словы. Як лёгка гэтыя словы да нас прыходзяць, і як шмат нянавісці і злосці можа назапасіць у сабе чалавек адносна другой асобы. Мы часта на працягу гадоў насычаем гэтую злосць, каб толькі сэрца не змякчэла, бо той, хто нас пакрыўдзіў, не заслугоўвае прабачэння.

З цягам гадоў адно слова або адну рэч мы можам перабольшыць настолькі, што самі пачынаем верыць у велізарную жудаснасць крыўды. А калі мы закрыем сэрца хоць бы на аднаго чалавека, то цяжка нам будзе даверыцца каму-небудзь, бо мы ў кожным будзем шукаць зла.

Праўду можна ўбачыць толькі сэрцам. Наш зрок зманлівы. Мы бачым у людзях тое, што хочам убачыць. Прыпісваем ім тое, што хочам у іх убачыць. Толькі сэрцам мы можам адчуць сапраўдную годнасць чалавека. А калі сэрца будзе цвёрдым, то і вочы нічога не ўбачаць.

Адсутнасць прабачэння

Цвёрдасць. Адсутнасць веры ў чалавека, бо не атрымоўваецца даверыцца. Трыванне ў чаканні горшага і ўпэўненасць, што не варта прадпрымаць якія-небудзь намаганні, таму што жыццё і так прычыняе боль. Успомні Езуса, які любіць цябе і не хоча памятаць пра тваю раўнадушнасць адносна Яго і бліжняга. Ён не хоча памятаць пра тое, як ты прыкрываўся Яго імем, калі ў тваіх вачах было столькі нянавісці.

Штодзённа ў тваім жыцці адбываюцца цуды, якіх ты не хочаш убачыць. І Езус штодзённа змагаецца за цябе, каб ты мог жыць. Хрыстос не памятае пра гэта, бо любіць цябе. Ён прабачае, бо любіць цябе. Ён хоча адарыць цябе Сабой, бо ён любіць.

Ці ты можаш ўявіць сабе такую любоў? Безумоўную. Незалежную. Любоў, якая нягледзячы на крыўды, прабачае і не памятае. Якая ацаляе, вызваляе. Песцячы ў сабе нянавісць, крыўды, злосць, зайздрасць, нельга быць вольным чалавекам. Ты становішся рабом сваёй слабасці, якая мае ўладу над табой. Твае думкі не з'яўляюцца сапраўды тваімі думакаі, іх дыктуе твая няволя. Ці ты сапраўды добра адчуваеш сябе з усім гэтым? Не веру. Памятай, што жыццё занадта кароткае, каб траціць час на нянавісць.

Сталькі добрых рэчаў чакае цябе, калі ты дазволіш сэрцу прабачыць і пагрузіцца ў Божую міласэрнасць, якая цячэ з крыніцы чыстай любові. Любові да цябе.

Паводле deon.pl

Рэдагавана: 27 Студзеня 2016