Чуць голас Божы - гэта не нейкая містычная звышздольнасць, якую трэба ў сабе развіць. Чуць Бога, у нейкім сэнсе, - лёгка. Езус Хрыстус паслаў нам Духа Святога, каб нагадваць нам пра тое, што мы даведаліся, і расказаць, што нас чакае (Ян 14:26; 16: 13-15). Бог ўсю ініцыятыву бярэ на Сябе, нам застаецца толькі слухаць. Але, тым не менш, ёсць у нашым жыцці моманты, калі голас Бога вельмі цяжка разабраць. І, мабыць, самыя цяжкія - рамантычныя адносіны, сям'я і грошы.
Як дазволіць Богу гаварыць
Калі справа тычыцца гэтых трох момантаў, мы занадта моцна хвалюемся за наступствы нашых рашэнняў. Таму, калі мы звяртаемся да Бога за парадамі адносна якіх-небудзь адносін або жаданняў, у нас ужо ёсць прадуманыя планы, якія мы хочам рэалізаваць.
І гэтыя планы, як правіла, здольныя моцна аслабіць нашую здольнасць адрозніваць голас нашых жаданняў ад голасу Божага. І праўда, хто хоча чуць ад Бога: "Не, гэты чалавек не для цябе" або "У цябе не будзе дзяцей" або "Хутчэй за ўсё гэта тваё фінансавае рашэнне - памылка" ?
Тым не менш, цяжкасці са слыхам, калі Бог гаворыць з намі на гэтыя тэмы, не азначаюць, што Бог не можа ці не хоча нічога нам з гэтай нагоды сказаць. Бо нашыя ўзаемаадносіны, сем'і ці практычныя пытанні штодзённасці - з усяго гэтага складваецца наша асноўная лінія жыцця.
Нам трэба быць асцярожнымі з тым, якія словы мы прыпісваем Богу. Нам трэба навучыцца адрозніваць голас нашых жаданняў ад голасу Бога, які гаворыць тое, што нам трэба пачуць.
Напэўна, вы ўжо чулі дастаткова гісторый на гэтую тэму. Як Бог пазнаёміў двух людзей і дзіўным чынам з'яднаў іх у шлюбе; як, многія гады атрымліваючы толькі несуцяшальныя прагнозы ад лекараў, сямейная пара, нарэшце, дала жыццё новаму дзіцяці; як малады бізнэсмэн атрымаў ад Бога ідэю, ажыццяўленне якой прывяло да неверагоднага поспеху. Такіх гісторый вельмі шмат у Бібліі. Па-за ўсякім сумневам, такія гісторыі здараюцца і сёння.
Але, жадаючы пачуць голас Бога, мы павінны ўсведамляць, што ў нас ёсць тысячы розных спосабаў зразумець усё няправільна. Таму варта з асаблівай асцярожнасцю рабіць заявы, што Бог нешта вам сказаў. Нам трэба навучыцца адрозніваць голас, які кажа нам пра тое, што мы хочам, ад Божага голасу, які гаворыць нам што нам трэба.
Прывяду некалькі парадаў, якія могуць дапамагчы чуць Бога ў асабліва "чуллівых" абласцях нашага жыцця.
Будзьце гатовыя, што Бог скажа ўсё, што захоча
Сэрца, гатовае прыняць любы адказ - лепшая ўмова для таго, каб выразна чуць голас Бога. Езус кажа пра тое, што адкравенне даруецца тым, хто жадае прытрымлівацца Божых сцежак (Ян. 14:21). Калі вы не гатовыя прыняць адказ, які вам не спадабаецца, то лепш тады і не пытацца.
Парайцеся з мудрымі людзьмі адносна таго, што вы "пачулі"
Апостал Павел нагадвае нам, што мы бачым усё толькі ў агульных рысах, нібы глядзім праз цьмянае шкло (1 Кар. 13:12). Таму вельмі важна слухаць Бога ў супольнасці вернікаў (Дзеі 15:28). Вашыя сябры і лідэры часам ведаюць вас лепш, чым вы ведаеце саміх сябе. Ім лягчэй зірнуць праз туман, які навеяны вам вашымі перавагамі і жаданнямі.
Здаровы сэнс ніхто не адмяняў
Не важна, адчуваеце вы ці не, што Бог вам выразна кажа што-небудзь, ня бойцеся карыстацца галавой і прымяняць розум - даследуйце. Не трэба злоўжываць вернасцю Бога і не рабіць сваю хатнюю працу.
Калі вы займаецеся бізнэсам - вывучыце рынак, паслухайце экспертаў. Калі ў вас бясплоддзе, даведайцеся аб медыцынскіх спосабах вырашэння праблемы. Калі гаворка пайшла пра рамантычныя справы - не бойцеся скарыстацца кансультацыямі псіхолагаў, каб высветліць, ці супадаюць вашы каштоўнасці і погляды на жыццё ці не. Хаджэнне ў Богу не вызваляе вас ад неабходнасці прымаць уласныя рашэнні і несці за іх адказнасць. Бог размаўляе з намі рознымі спосабамі, а нам трэба памятаць, што адкравенне - дасканалае, а вось мы - не. Як чыстая вада, бягучая па іржавым трубам, голас Божы "засмечваецца" нашымі жаданнямі і перавагамі. Таму ў пошуку Божай волі для важных момантаў нашага жыцця самае галоўнае - уціхамірыць наш уласны голас, каб голас Бога гучаў больш выразна ўсіх астатніх.
Паводле Христиане