Бачыць Бога паўсюль і ў кожным
Фестываль Вудсток, які кожны год праводзіцца ў Польшчы і бярэ свае карані са знакамітага амерыканскага Вудстокаўскага фестывалю, які з'яўляецца найбуйнешым у Еўропе фестывалем рок-музыкі на адкрытым паветры, у якім штогод прымаюць удзел больш за паўмільёна чалавек. Сваімі ўражаннямі ад "Прыпынку Вудсток" дзеліцца законная сястра Ева з Варшавы.
У гэтым годзе я першы раз пабывала на "Прыпынку Езус" на Вудстоку ("Прыпынак Езус" з'яўляецца агульнапольскай евангелізацыйнай ініцыятывай накіраванай на маладых людзей, якія прымаюць удзел у рок-фестывалі Вудсток). На працягу некалькіх апошніх гадоў я ўсё збірался наведаць фестываль Вудсток, каб паглядзець, як гэта ўсё сапраўды выглядае, і толькі ў гэтым годзе з'явілася такая магчымасць.
Мы паехалі ўтрох, разам з езуітамі, каб дапамагчы "Прыпынку Езус" у акцыі "browary wiary", якія прадстаўлялі шэраг цікавых канферэнцый на тэму сэнсу жыцця, Бога і Яго пошуку. Прыпынак Езус размяшчаўся на некаторай адлегласці ад усяго мерапрыемства, таму трапіць туды выпадкова, проста праходзячы міма, было б цяжка, але менавіта так я ўсё ўяўляла перад прыездам сюды. Аказалася, што гэта асобны "Прыпынак", які мае свае плюсы і мінусы, але мне гэта неяк не падыходзіла.
На "Прыпынку Езус" адбывалася шмат добрых рэчаў: людзі былі ў захапленні, мелі шмат крэатыўных ідэй адносна евангелізацыі, прыходзіла мноства людзей, якія хацелі слухаць, а нават спавядацца ў першы раз пасля доўгіх гадоў. Была моц! Аднак, гэта не значыць, што я нашла сярод усяго гэтага сваё месца.
Шпацыруючы па палях Вудстока, я мела адну і тую ж думку: усе гэтыя людзі неверагодна розныя. Не было нікога, хто мог бы мяне здзівіць. Кожную хвіліну я сустракала кагосьці ў вар'яцкім строі, з небывалай прычоскай і дзіўным рэквізітам у руках. Паўсюль можна было ўбачыць розныя надпісы ад самых вульгарных і да неверагодна мілых. Было шмат моладзі, старых людзей, а нават сямей з дзецьмі. І кожны па-свойму розны.
У гэтым фестывалю разнастайнасці кожны, так сапраўды, шукаў тое ж саме: любові і падзарадкі для тэлефона. Першае праяўлялася ў таблічках на шыі са словамі "free hugs" (бясплатныя абдымкі), а другое ў доўгіх чэргах да палатак, дзе можна было знайсці электраэнергію. Таксама было шмат людзей у чарзе да душа і да стоек з півам. Вядома, алкаголь ліўся ручаямі, і нават здабыць наркотыкі было не цяжка, але я не магу сказаць, што людзі напіваліся і адурманьваліся да непрытомнасці.
Увогуле атмасфера была вельмі прыязная і надзвычай адкрытая на ўсіх, незалежна ад стылю і перакананняў. Такі непаўторны клімат могуць стварыць толькі людзі, якія нічога не маюць, і што з гэтага вынікае, якім няма чаго губляць. Яны жывуць у поўнай адданасці адзін аднаму.
Я не мела вялікай цягі да таго, каб падыходзіць да людзей і распавядаць ім пра Езуса, хоць так заўсёды плануецца на "Прыпынку Езус". Я ані нарадзілася прапаведнікам-евангелізатарам, ані вучылася на яго, ані атрымала гэтую здольнасць разам з досведам. Гэта проста не мой клімат - гэтая новая евангелізацыя. Мяне цягне ў іншы бок. Мая душа пастаянна прагне шукаць Бога ва ўсім, што мяне атачае.
Таму я і шукала Бога сярод пылу Вудстока, сярод раскіданых бутэлек, у вачах хлапцоў з пафарбаванымі ў зялёны колер іракезамі, у вачах дзяўчынак, якія танцавалі перад платформай крышны. Бог быў паўсюль! Асабліва там, дзе я менш за ўсё спадзявалася Яго ўбачыць. Тут мне вельмі да месца словы св. пробашча з Арсу: "Не распавядайце людзям пра Бога, калі яны не пытаюць. Але жывіце так, каб яны пачалі пытацца".
Пасля фестывалю вярталіся ў Варшаву. Моцна спяшаліся, у апошнюю хвіліну селі ў цягнік, але сядзячых месцаў ужо не было, таму сталі ў калідоры. Побач з намі стаяў малады хлопец у камуфляжы, вайсковых ботах і з іракезам на валасах. Менавіта ён першы пачаў размову з намі:
- "Адкуль вяртаецеся?"
- "З Вудстока" - адказала я - "а ты?"
- "Я таксама. А што, не бачна?" - з усмешкай адказаў ён.
Праз хвіліну, гледзячы на мой крыж, ён спытаў:
- "Вы з вёскі Езуса, ці не так?"
- "Так!" - адказала я, задаволеная пытаннем.
З вёскі Езуса. Менавіта так я сябе адчувала. Не з нейкага іншага прыпынку, але менавіта з вёскі Езуса на Вудстоку. Сярод тых усіх, хто так радыкальна адрозніваўся адзін ад аднаго, але ўвесь час шукаў тое ж самае. І я шукаю. Крыху інакш шукаю, але, калі прыглядзецца, амаль таксама.
Мы размаўлялі з Пятром (так завуць хлопца) на працягу ўсяго шляху дадому. Гэта добры хлопец - ён не верыць ў Бога, але верыць у добрую карму. Верыць, што калі будез рабіць дабро іншаму чалавеку, то яно да яго вернецца. Пакуль не вяртаецца, але ён не траціь надзеі. Я буду маліцца за яго. У маім слоўніку няма ніякага "мы евангелізатары" і "яны з Вудстока". Ёсць толькі "мы - любімыя дзеці Бога".
Паводле Blog Siostry Ewy