Skip to main content

Ваш дар, але не Вам

darБог стварыў кожнага з нас з усялякімі талентамі для служэння, не дзеля аднаасобнага карыстання гэтымі дарамі. Гэта такі цудоўны кругазварот - мы служым ім, а яны служаць нам. 

У кожнага свой унікальны дар. Я, напрыклад, ну зусім не бухгалтар, і я рады, што яны ўвогуле ёсць, і што гэта не я. Таму што хто-та павінен падлічыць падаткі, вылікі і заробак, і я не застануся без грошай. 

Яшчэ я рады, што ёсць механікі. Вось нават калі б я затрымайся пасярод пустыні, пры ўсім сваім жаданні не змог бы зразумець, з чаго складаецца карбюратар. Я нават не ведаю, дзе яго шукаць! 

Кожны з нас мае свой цудоўны дар.

Мой дар - прапаведаваць слова Божае. Калі я буду прапаведаваць сам сабе, гэта будзе дзіўна. Я хачу служыць сваім дарам, і служу.

Пытанне, які Ваш дар? Што Вы з ім робіце, як рэалізуеце? Пачалі Вы выкарыстоўваць свой дар на карысць бліжніх? 

Калі Ваш дар закапаны і не рэалізуецца пакутуеце не толькі Вы (ад таго, што губляеце навык) - пакутуюць навакольныя. Вы абкрадаеце навакольных. Ласка Бога не праяўляецца.

Служыце адны адным тым дарам, які хто атрымаў, як добрыя раздаўцы разнастайнай ласкі Божай. (1 Пятра 4:10)

Праяўляецца  ласка Бога, хоць служым мы. Служыце адзін аднаму!

Аўтар Рык Уорэн

Рэдагавана: 06 Студзеня 2017