Часам так здараецца, што хтосьці, хто павінен быць для нас сведчаннем моцнай веры, дапускае памылку або робіць штосьці дрэннае. Часам даводзіцца чуць, што святар не следуе цалкам за сваім пакліканнем і парушае некаторыя правілы.
Як вы ў такой сітуацыі рэагуеце? Што думаеце пра такога чалавека? Напэўна з’яўляецца пачуццё абурэння – гэта паслядоўна і правільна! Але часам за гэтым з'яўляецца наступная думка: калі нехта, хто павінен служыць аўтарытэтам для іншых, не трымаецца сваіх жа слоў, то і я маю права менш вымагаць ад сябе … Давайце паглядзім, што на гэты тэмат кажа нам Езус. Ён крытыкуе многіх, хто ў яго часах быў рэлігійнай элітай, знаўцаў Святога Пісання і фарысеяў. Але Езус не скардзіцца на іх за тое, што яны абвяшчаюць нешта нягоднае, але за тое, што яны самі паводле гэтых ісцін не жывуць. “Усё, што яны кажуць вам захоўваць, захоўвайце; а паводле ўчынкаў іх не рабіце, бо яны гавораць, і не робяць.”(Мц 23:3).
Аднак часам мы адчуваем спакусу да чагосьці зусім процілеглага: гледзячы на святара, які здзяйсняе кепскія ўчынкі, у тым самым часе абвяшчая дабро і святыя ісціны з амбоны, мы гаворым сабе: чаму я павінен яго слухаць? Калі нягодна паводзяць сабе часам нават святары, то тым больш я магу дазволіць сабе рабіць пэўныя рэчы.
Гэта праўда, што грэх святара горшыць людзей ў большай ступені.”Каму шмат дадзена, з таго шмат і спатрэбіцца” (Лукі 12:48). Але чаму мы павінны звяртаць больш увагі на святароў, якія часта паддаюцца слабасцям, чым на тых з іх, якія даюць сапраўды добрае сведчанне веры? Святароў, якія часта робяць памылкі - няшмат, але вядома - няшмат зла крычыць моцна. У той самы час фактам з’яўляецца і тое, што няшмат таксама і святароў, якія даюць вельмі моцнае сведчанне сваёй святасці. Большасць, гэта тыя святары, якія знаходзяцца дзесьці пасярэдзіне. Залежыць таксама ў пэўнай ступені і ад нас, якіх святароў будзе больш.
Дзе мы шукаем натхнення? Дзе мы шукаем аўтарытэтаў? Ці мы ўвогуле іх шукаем? Ці можаце вы сумленна сказаць, што ў вашай ваколіцы няма святара, які быў бы для вас добрым сведчаннем моцнай веры? Ці шукаеце вы людзей, якія былі б для вас самым вялікім натхненнем, падтрымкай у веры і выбары шляхоў жыцця? Вядома, што можна спасылацца на сцверджанне “калі нават святары ...то і я магу”. Зразумела, што вы можаце… Але ці не відавочным і прамаўляючым да сумлення з’яўляецца тое, што заўсёды варта шукаць тых аўтарытэтаў, якія прывядуць вас да святасці.
Паводле deon.pl