Бог не заўсёды дае тое, аб чым мы просім, але заўсёды - тое, чаго на самай справе хочам. Анекдот. Журналіст пытаецца іудзея, які стаіць пад Сцяной Плачу: - Вы прыходзіце сюды кожны дзень. Аб чым вы моліцеся?
- Аб фінансавай паспяховасці, каб жонка была лепшай, каб дзеці былі паслухмяныя ... ну, вось так.
- І што?
- Вы ведаеце, часам у мяне ўражанне, што размаўляю са сцяною ...
Жарт жартам, але на самой справе ў людзях дастаткова моцна распаўсюджана перакананне, што Бог не вельмі цікавіцца, як нам жывецца, а калі ідзе добра, то ён хутчэй нашкодзіць, чым дапаможа.
Не так даўно я пісаў, што сапраўднае шчасце пачынаецца з адмовы ад шчасця запланаванага. Частка чытачоў адрэагавалі гневам - фактычна, на Госпада Бога, які нібыта знаходзіць задавальненне ў ламанні нашых планаў, а нічога добрага з гэтага не выплывае. Бог, на іх думку, хоць і можа даць нам усё, што толькі захоча, - аднак рэдка гэтага хоча. І таму аб усім трэба маліцца-маліцца-маліцца, ну хоць і заўсёды з няпэўным вынікам. Не адзін такі Божы кліент нарэшце знеахвочваецца і кажа пакрыўджана: "Бог мяне не выслухаў".
Але з чаго гэта нібыта вынікае, што неатрыманая замоўленая прадукцыя азначае невыслухоўванне? Калі я слухаю сваё дзіця, то гэта не азначае, што я дам яму ўсё, што яму захацелася. Я заўсёды слухаю, але, выслухаўшы, не раз скажу: "Не", альбо: "Не зараз". У агульным дзецям гэта не падабаецца, як і мне не падабалася, калі я быў дзіцем. Таму што хоць дзеці і лічаць адмову несправядлівасцю для сябе, то ўсё роўна кожны разважны бацька ведае, што крыўду можна нанесці менавіта выкананнем гэтага капрызу.
Калі свет мае справу з разбэшчанымі дзецьмі, якія вырастаюць у самазакаханых бычкоў, то гэта менавіта таму, што ім ні ў чым не адмаўлялі. Мы гэта разумеем - як бацькі. Разумеем, што не трэба згаджацца з усім, і гэта не трэба менавіта з любові. Нельга паддавацца тым больш, чым больш малы маніпулятар капрызніць, таму што ён прыходзіць да высновы, што гэта правільны метад дамагацца поспеху. І калі мы гэта разумеем у адносінах бацькі-дзеці, то адкуль гэтыя прэтэнзіі да Бога, што Ён "не выслухоўвае", чагосьці не даў, з чым марудзіў або, можа, нават нешта забраў?
"Бог абыходзіцца з вамі, як з дзецьмі", - запэўнівае аўтар Паслання да Габрэяў (12, 7). Відавочна такая сітуацыя абурае тых, хто лічыць сябе дарослымі. Але калі Езус заклікае нас быць як дзеці - то гэта таму, што праўда менавіта такая: мы дзеці, толькі многія не прымаюць гэтага да ведама. І такія людзі крыўдзяць сябе, сапраўды як дзеці, якія плююць на думку бацькоў. Лезуць ў няшчасце, таму што абавязкова павінны мець тое, што захацелі. Мы дарослыя толькі ў дачыненні да тых, хто маладзейшы за нас, але так на самай справе, мы і на мышыны хвост не ведаем, што для нас добра, і выйграць можам толькі даверыўшысятаму, што наш Айцец добры і ведае лепш.
Дзесьці з тыдзень таму адна сям'я спазнілася на самалёт AirAsia. Яны былі вельмі расчараваныя, таму што гэта павінна была быць такое жаданае-выдатнае падарожжа. Калі, аднак, высветлілася, што менавіта гэты самалёт упаў у мора, іх мысленне змянілася.
Калі тое, пра што мы просім, для нас на самай справе будзе дабром, то Бог напэўна нам дасць. А калі не дае - і за гэта варта падзякаваць. Так, як дзякавала гэтая згаданая сям'я.
Паводле gosc.pl