Skip to main content

Дар Бога для чалавека

krzyz zakrytyЕзус памёр на крыжы, каб нас збавіць. Гэта сапраўды вялікі, незаслужаны дар Бога для чалавека. Пра гэта нагадвае закрыццё крыжа, каб мы маглі перажыць тое, што і вучні, калі Езус сказаў: “Яшчэ крыху Я буду з вамі” (Ян 13, 33).

Адкрыццё крыжа ў Вялікую пятніцу, яго ўрачыстае ўнясенне, укленчванне перад ім – усё гэта гаворыць аб тым, што хочам ушанаваць крыж як дар і таямніцу, дар цалкам незаслужаны, але ў якім праяўляецца дзеянне Бога на нашу карысць. Гэта паказвае таксама, як хрысціянства са сваёй літургіяй цэніць усе вымярэнні чалавецтва.

Літургія не толькі для інтэлекту, але і для нашых пачуццяў і эмацыянальнасці, якая ідзе за імі.

Будзем жа перажываць пабожна, з верай гэты святы час. І няхай крыж, калі зноў яго ўбачым, зробіць на нас уражанне.

Кс. Юрый Марціновіч

Рэдагавана: 17 Сакавіка 2024