Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Ян Павел II і Святы Дух

  • Друкаваць
Падрабязнасці

duch 2Усклікаю з глыбіні гэтага Тысячагоддзя, […] усклікаю разам з усімі вамі: Няхай сыдзе Дух Твой! Няхай сыдзе Дух Твой і адновіць аблічча зямлі. Гэтай зямлі! (Варшава, 2 чэрвеня 1979 г.) "

Менавіта Святому Духу, праз якога кожны вернік узмацняецца як сведка Хрыста, папа Ян Павел II прысвяціў сваю 5-ую энцыкліку. Яе назва гучыць як “Dominum et vivificantem” (“Пан і Жыватворца”), раскрывае ролю Святога Духа ў жыцці Касцёла і свету. Энцыкліку Святы Айцец падпісаў 18 мая 1986 года – у свята Спаслання Святога Духа.

У папскім дакуменце закранаецца тэма праўды. Праўды аб чалавеку і свеце, што з’яўляецца вынікам прысутнасці Святога Духа ў сэрцы кожнага з нас.

Духа, які на працягу 2-ух тысячагоддзяў ажыўляў веру Касцёла і робіць гэта цяпер.

Сам св. Ян Павел II з дзяцінства маліўся да Святога Духа і, напэўна, не раз адчуў сэрцам і розумам прысутнасць Боскага Суцяшыцеля ў жыцці. Напісанне ж энцыклікі адносіў у пэўнай ступені да заслуг свайго таты. Будучы ўжо на пасадзе намесніка св. Пятра, так успамінаў: “Ва ўзросце 10-12 гадоў я быў міністрантам. Але мушу прызнацца, не вельмі старанным. Калі мой бацька гэта заўважыў, сказаў аднойчы: «Ты не надта добры міністрант. Недастаткова молішся да Святога Духа». І паказаў мне нейкую малітву. [...] Гэта быў важны духоўны ўрок, больш трывалы і мацнейшы за ўсё, што я мог бы атрымаць з чытання ці навучання, якое распачаў… Вынікам гэтага ўрока з дзяцінства з’яўляецца мая энцыкліка аб Святым Духу”.


duch 1


Такім важным момантам са свайго дзяцінства Святы Айцец аднойчы падзяліўся з маладзёнамі. Гэта адбылося падчас яго першай пілігрымкі на радзіму ў Польшчу ў 1979 годзе: “Так, як некалі родны бацька даў мне ў руку кнігу і паказаў у ёй малітву аб дарах Святога Духа, так сёння я, якога вы таксама называеце айцом, прагну маліцца з варшаўскай і польскай студэнцкай моладдзю: аб дары мудрасці; аб дары розуму; аб дары ўмеласці, ці, інакш, ведаў; аб дары рады; аб дары мужнасці; аб дары набожнасці, г. зн. пачуцця сакральнай святасці жыцця, чалавечай годнасці, святасці людской душы і цела; і нарэшце аб дары боязі Божай, пра якую гаворыць псалміст, што яна з’яўляецца пачаткам мудрасці…”.

У інтэрв’ю блізкі супрацоўнік папы Яна Паўла II, яго сакратар кардынал Станіслаў Дзівіш падкрэсліваў, што Пантыфік заўсёды быў верным Святому Духу.

Да канца свайго жыцця давяраў Яму: “У апошні дзень яшчэ прамовіў малітву аб дарах Святога Духа”.

Аб важнасці сувязі са Святым Духам вялікі Папа скажа яшчэ не раз. Слоганам XIII Сусветнага дня моладзі ім будуць выбраны словы: “Дух Святы навучыць вас усяму” (Ян 14, 26). З нагоды гэтай сустрэчы Ян Павел ІІ скіраваў пасланне да маладых людзей. Ведаючы, што Святы Дух заўсёды побач, і ўсведамляючы Яго ролю ў будаванні веры кожнага чалавека і ўсёй супольнасці Касцёла, пісаў так: “Калі Езус быў з вучнямі, спяшаўся, усведамляў, што час мінае: «Мой час яшчэ не настаў» (Ян 7, 6); «Яшчэ нядоўга будзе святло сярод вас» (Ян 12, 35). Пасля уваскрасення Яго адносіны да часу ўжо іншыя, але Яго прысутнасць працягваецца: «І вось Я з вамі ва ўсе дні, аж да сканчэння веку» (Мц 28, 20). Гэтая перамена прысутнасці нашага Пана і Збаўцы, яе глыбіні, шырыні і трываласці, з’яўляецца творам Святога Духа”.

Падчас свайго пантыфікату Ян Павел ІІ імкнуўся прышчапіць вернікам любоў і адданасць Святому Духу: не з пазіцыі тэолага ці мараліста, а з пазіцыі любячага пастыра, які прагне дабра для сваіх авечак. На ўласным прыкладзе паказваў, як важна мець цесную сувязь з Духам, што накіроўвае, натхняе і вядзе да сустрэчы з Айцом у Небе.

Кацярына Паўлоўская, паводле "Слова Жыцця" 

 

0
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя