Належыць да найбольш вядомых містыкаў Касцёла. Яго працы, поўныя захаплення над таямніцай Святой Тройцы, увесь час чытаюцца па-новаму. Іх каментавалі, між іншым, св. Тэрэза ад Дзіцятка Езус, св. Эдзіт Штайн і св. Ян Павел ІІ. Яна ад Крыжа лічаць адным з галоўных стваральнікаў літаратурнай іспанскай мовы. Яго проза поўная паэтычных выразаў, а паэзія насычана духоўнай сімволікай.
Рэфарматар кармэлітаў і сябар св. Тэрэзы Авільскай
Будучы святы нарадзіўся ў 1542 годзе ў мясцовасці Фонціверос (Іспанія) побач з г. Авіла ў Старой Кастыліі. Быў 3-ім сынам Гансала дэ Епеса і Каталіны Альварэс.
Калі меў 2 гады, памёр яго бацька. Асірацелая сям’я жыла ў страшнай нястачы. Некалькі разоў перасялялася, шукаючы крыніц, каб пратрымацца. Нягледзячы на цяжкасці, маці гадавала дзяцей у хрысціянскім духу, выхоўвала ў іх вялікую пашану да Марыі Панны.
У маладым узросце будучы святы займаўся разнастайнымі рамёсламі: быў ткачом, краўцом. Працаваў медбратам у бальніцы.
У 1559 годзе, калі сабраў неабходную суму грошай, распачаў навучанне ў школе ў Медзіна-дэль-Кампа, якой кіравалі езуіты.Маючы 21 год, уступіў у ордэн кармэлітаў, які ў другой палове XVI стагоддзя перажываў духоўны крызіс – не хапала апостальскай стараннасці. Па той жа прычыне праз год пасля пасвячэнняў малады чалавек задумваўся над тым, каб пакінуць супольнасць і працягваць манаскае жыццё асобна, у кляштары картузаў. Аднак пасля сустрэчы з Тэрэзай Авільскай пастанавіў разам з манахіняй прыкласці ўсе намаганні, каб рэфармаваць абедзве кармэліцкія супольнасці, што заключалася ў вяртанні да першапачатковай руплівасці, малітвы і практыкі аскетызму.
Падобна як Рэфарматарка Кармэля, Ян ад Крыжа адчуў вялікае супраціўленне з боку сабратоў, якія абвінавачвалі яго ў разнастайных дзівацтвах і дзяленні супольнасці. З-за гэтага ў 1577 годзе быў змешчаны ў падзямеллі турмы ў Таледа. Вялікім суцяшэннем для будучага святога была нястомная размова з Усемагутным, частае чытанне Святога Пісання, медытацыя над ім і доўгія адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту. Сваё жыццё манах поўнасцю даручаў Божаму Провіду.
У часы найбольшых выпрабаванняў паўсталі самыя глыбокія і прыгожыя працы іспанскага містыка. Адным з найбольш вядомых з’яўляецца трактат “Узыходжанне на гару Кармэль”, дзе апісаны этапы, праз якія павінен прайсці чалавек веры, каб дасягнуць найбольш дасканалай еднасці з Богам. Дзякуючы містычным трактатам атрымаў тытул доктара Паўсюднага Касцёла.
Ян ад Крыжа памёр 14 снежня 1591 года ў кляштары ў Убэдзе (Іспанія) ва ўзросце 49-ці гадоў. Цнатлівае, поўнае пакут і ахвяр жыццё стала падставай для таго, каб узнесці яго да хвалы алтара.
Чаму мы можам навучыцца ў св. Яна ад Крыжа?
Святы часта паўтараў, што ўсіх людзей будуць судзіць з любові. Гэтымі словамі ён заахвочвае сучаснікаў сваімі ўчынкамі абвяшчаць міласэрную любоў Бога. Па яго словах, кожны ахрышчаны чалавек павінен быць “жывым Евангеллем”.
Цікава!
Св. Ян Павел ІІ шматразова называў св. Яна ад Крыжа сябрам і настаўнікам веры, і з пачатку свайго пантыфікату нястомна паўтараў, што менавіта ў школе гэтага святога ён адкрыў годнасць чалавека і стаў яе абаронцам.
З вуснаў святога
“Супакой сваю душу, адкідваючы ўсе перажыванні і не турбуючыся ні пра што, і тады будзеш служыць Богу так, як Яму падабаецца, і знойдзеш у Ім сваю радасць” (“Словы святла і любові. Перасцярогі”).

Літургічны ўспамін
Касцёл узгадвае св. Яна ад Крыжа 14 снежня.
Касцёл узгадвае св. Яна ад Крыжа 14 снежня.
Кс. Юрый Марціновіч, паводле "Слова Жыцця"