Святы з’яўляецца апекуном хворых і працаўнікоў службы аховы здароўя. Ён чувае над паспяховасцю аперацый, спрыяе правільнай дыягностыцы. Заступаецца за людзей, што маюць прафесіі з высокай ступенню рызыкі, і таму, відавочна, патрабуюць звышнатуральнай апекі. Аказвае падтрымку ў драматычных і небяспечных сітуацыях пажарным, міліцыянерам. Апостал з’яўляецца таксама заступнікам сужэнскага і сямейнага жыцця. Да яго ўзносяць малітвы аб аздараўленні адносін з блізкай асобай, аб ацаленні сужэнства, якое распадаецца.
Як блізкі супрацоўнік Хрыста св. Юда Тадэвуш вельмі адказна ставіцца да сваёй місіі і таму з’яўляецца выдатным апекуном. Заўжды заступаецца перад Богам за людзей, якія знаходзяцца ў цяжкіх і бязвыхадных сітуацыях. Таму той, хто з верай моліцца да святога, абавязкова атрымае ў яго дапамогу. І нават калі не здабудзе таго, аб чым просіць, будзе ўзмоцнены Божай ласкай, каб данесці свой крыж да канца.
Адзін з найменш вядомых вучняў Хрыста
Інфармацыі аб жыцці Юды Тадэвуша не надта шмат. Вядома, што ён нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і ў Панеас – горадзе ў Кане Галілейскай, даўняй Палесціне. Узрастаў у той жа мясцовасці, дзе і Хрыстос. Яго бацька, Клеафас, быў братам св. Юзафа, цесляра і апекуна Езуса. Маці, Марыя Клеафасава, – сваячкай Марыі. У Бібліі яе называюць сястрой Найсвяцейшай Панны, аднак дапускаецца, што іх сваяцтва магло не быць такім блізкім.
Юда Тадэвуш рос паслухмяным і набожным дзіцём. З маленства ўдзельнічаў з бацькамі ў набажэнствах у сінагозе. Меў дасканалую памяць на малітвы, якія часта запамінаў радок за радком. Як і многія яго сучаснікі, павінен быў стаць фермерам.
Належаў да кола 12-ці Апосталаў. Падчас Апошняй вячэры задаў Езусу пытанне: “Пане, як сталася, што Ты хочаш аб’явіцца нам, а не свету?” (Ян 14, 22). Быў таксама на малітве разам з 10-мі застаўшыміся Апосталамі, Марыяй, а таксама сваякамі і вучнямі Езуса, чакаючы спаслання абяцанага Святога Духа (параўн.: Дз 1, 13).
Далейшы лёс Юды Тадэвуша дакладна не вядомы. Існуюць значныя адрозненні ў захаваных пераказах. Яны датычацца месцаў, у якіх Апостал прабываў, і спосабу заканчэння зямнога жыцця. Сярод тэрыторый яго евангелізацыйнай дзейнасці называюць Палесціну, Сірыю, Месапатамію, Персію, Арменію, Расію, Аравію, Егіпет і Лівію. Паводле адных крыніц, ён памёр натуральнай смерцю, а паводле іншых – мучаніцкай (быў распяты, распілаваны ці закатаваны палкай).
Чаму можам навучыцца ў св. Юды Тадэвуша?
Святы з’яўляецца для нас прыкладам сапраўднага вучня Хрыста. Ён даверыўся Езусу поўнасцю, пайшоў за Ім. Увесь час быў са Збаўцам, адкрываючыся на Яго словы і моц. А потым стаў Апосталам, які нясе Добрую Навіну і ласку збаўлення людзям. Рабіў гэта мужна і старанна, заклапочаны лёсам сваёй Айчыны, з верай у Божую дапамогу, ва ўсім праслаўляючы Усемагутнага.
Цікава!
Сярод Апосталаў 2-ое мужчын мелі імя Юда: Юда Тадэвуш і Іуда Іскарыёт. Св. Юда меў прозвішча Тадэвуш. Яно значыць тое ж, што “адважны” (Тадэвуш ад арам. “tadda” – смелы). Імя Юда – “годны пашаны” (Юда ад іўр. “jada” – хваліць, дзякаваць).
З вуснаў святога
“Але вы, умілаваныя, умацоўвайце сябе на падмурку найсвяцейшай веры вашай і маліцеся ў Духу Святым. Захоўвайце сябе ў любові Божай і чакайце міласэрнасці нашага Пана Езуса Хрыста дзеля жыцця вечнага” (Юд 1, 20–21).
Літургічны ўспамін
Касцёл ушаноўвае памяць св. Юды Тадэвуша 28 кастрычніка. У гэты дзень вернікі, якія памоляцца ля яго рэліквій у базіліцы св. Пятра ў Рыме, могуць атрымаць поўны адпуст (зацверджаны папам Паўлам ІІІ у 1548 годзе).
“Але вы, умілаваныя, умацоўвайце сябе на падмурку найсвяцейшай веры вашай і маліцеся ў Духу Святым. Захоўвайце сябе ў любові Божай і чакайце міласэрнасці нашага Пана Езуса Хрыста дзеля жыцця вечнага” (Юд 1, 20–21).
Літургічны ўспамін
Касцёл ушаноўвае памяць св. Юды Тадэвуша 28 кастрычніка. У гэты дзень вернікі, якія памоляцца ля яго рэліквій у базіліцы св. Пятра ў Рыме, могуць атрымаць поўны адпуст (зацверджаны папам Паўлам ІІІ у 1548 годзе).
Кс. Юрый Марціновіч