Skip to main content

2 мая - успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла

Атаназій - гэтае імя паходзіць ад грэц. athanasia - несмяротнасць. Святы Атаназій нарадзіўся ў 295 годзе ў Александрыі. Будучы маладым, ён жыў у адзіноце ў егіпецкай пустыні, дзе спаткаў святога Антонія Пустэльніка, якога абраў за прыклад для пераймання.

У 319 годзе атрымаў дыяканскае пасвячэнне. У 325 годзе прыняў удзел у сінодзе ў Ніцы, дзе асудзіў погляды арыян. Пазней стаў метрапалітам Александрыі. Барацьба арыян з Касцёлам, да якой далучаліся наступныя імператары, пакінула глыбокі цень на жыцці і пастырскай паслузе Атаназія. Пяцікратна ён быў вымушаныі чарговымі ўладарамі пакінуць Александрыю і знаходзіцца ў выгнанні. Трыр, Рым, пустыня - гэта былі месцы яго 17-гадовай ссылкі.

Атаназій абвяшчаў хрысцяінства ў Эфіопіі і Арабіі. Быў знакамітым парпаведнікам і выдатным тэолагам.

Памёр біскуп 2 мая 373 года і пакінуў пасля сябе шматлікія трактаты. У "Жыцці св. Антонія" паказаў асновы канцэпцыі кансэкраванага жыцця. У іканаграфіі св. Атаназій прадстаўляецца звычайна ў біскупскіх шатах лацінскага і праваслаўнага абрадаў, часамі ў выглядзе кардынала або манаха. Яго атрыбуты  - гэта лодка і cкрутак.

Успамін святога - 2 мая.

Падрыхтавала А. Марцішэўская

Рэдагавана: 02 Мая 2016