Св. Марцін нарадзіўся ў італьянскім горадзе Тодзі. Будучы дыяканам, выконваў абавязкі нунцыя пры двары імператара ў Канстанцінопале. У 649 годзе быў абраны на пасаду Папы Рымскага, але не атрымаў адабрэння ад Канстанціна ІІ. Пасля сіноду 649 года св. Марцін трапіў у няміласць да імператара. Папу Марціна І арыштавалі і ў цяжкіх і ганебных умовах вывезлі на ўсход.
Яго пасадзілі ў турму ў Канстанцінопале і правялі пародыю працэсу адносна дзяржаўнай здрады і фальсіфікацыі веры. Затым публічна адзелі на Папу кайданы і прыгаварылі да смяротнага пакарання. У апошнюю хвіліну гэты прысуд замянілі на ссылку ў Крым.
Захаваўся толькі адзін ліст Папы Марціна І, у якім ён пісаў, што пакутуе ад голаду і катаванняў, але нястомна моліцца, каб Апостальская Сталіца ніколі не апынулася ў руках здрадніка.
Памёр св. Марцін 13 красавіка 656 года. Калі змяніліся палітычныя ўмовы, яго цела перавезлі ў Канстанцінопаль і з пашанай пахавалі. Касцёл абвясціў яго мучанікам.
Успамін святога - 13 красавіка.
Падрыхтавала А. Марцішэўская