Св. Жан Батыст Сальскі нарадзіўся ў 1651 годзе ў Рэймсе (Францыя) у княжацкай багатай сям'і, якая паступова прыходзіла ў заняпад. Ён быў найстарэйшым сярод адзінаццаці братоў і сясцёр. З юнацтва Жан Батыст Сальскі хацеў стаць святаром, таму распачаў навучанне ў тэалагічным універсітэце. Рана страціўшы бацькоў, юнак перапыніў навучанне, каб апякавацца малодшымі са сваёй сям'і. Праз некаторы час Ж. Б. Сальскі працягнуў навучанне, а ў 27 гадоў прыняў святарскія пасвечанні.
Несучы паслугу пробашча, ён пачаў займацца дзяцьмі са сваёй парафіі, якіх пакінулі бацькі. З часткі тэрыторыі сваёй плябаніі ён стварыў інтэрнат. Пасля аддаў свой фамільны палац для патрэб дзяцей з бедных сямей, а падчас бедства зімовага голаду 1684/1685 гг. увогуле раздаў усю сваю астатнюю маёмасць убогім.
З цягам часу св. Жан і яго ахвярныя памочнікі стварылі законнае таварытсва "Браты хрысціянскіх школ". У далейшым па ініцыятыве Ж.Б. Сальскга адкрываліся нядзельныя школы, рамесныя вучэльні, школы-інтэрнаты для бяздомных дзяцей у Рэймсе, Парыжы, а затым у Руане. Да рэчы, гэта былі адны з першых школ, дзе не практыкавалася фізічнае пакаранне за правіны дзіцяці. Навучанне ў гэтых школах было бясплатным, а ўсе дысцыпліны выкладаліся на айчыннай мове. З цягам часу адукацыя св. Жана распаўсдзілася амаль па ўсёй Францыі, стаючыся ўзорнай і канкурэнцыйнай. Сёння Школьныя Браты маюць свае школы ў 90 краінах свету.
Памёр св. Жан Батыст Сальскі ў 1719 годзе, быў кананізаваны - у 1900. З'яўляецца апякуном ўсіх настаўнікаў і выхавацеляў. Успамін 7 красавіка.
***
"Божа, ты паклікаў Жана Батыста Сальскага, каб ён паказваў моладзі шлях збаўлення, узвядзі у сваім Касцёле настаўнікаў, якія з усёй адданасцю будуць навучаць моладзь, як быць добрымі людзьмі і сапраўднымі хрысціянамі".
Падрыхтавала А. Марцішэўская