Skip to main content

Святыя вачыма дзяцей

dzecНядаўна супольнасць Касцёла адзначыла ўрачыстасць Усіх Святых. У сувязі з гэтым партал градненсіс вырашыў правесці апытанку сярод самых маленькіх, каб даведацца, што яны ведаюць пра святых. Што з гэтага атрымалася, глядзіце ніжэй.

“Хто такі святы?”. Першымі адказалі дзеці, якія штосьці чулі пра святых на занятках па рэлігіі.

Агата, 5 гадоў

 апыт 8

Святы – гэта анёлачак, які заўсёды ўсміхаецца і вельмі любіць кветкі. Яшчэ святы вельмі добры і вельмі любіць гуляцца на нябёсах, і са мной ён таксама хоча пагуляць.

 

Марк, 7 гадоў

апыт 4

Святы – гэты ксёндз, які вядзе Імшу і які потым памірае. І ён павінен мець адзенне белага колеру.

 

Ангеліна, 5 гадоў

апыт 2

Святы – гэта чалавек з вялікім сэрцам. Калі я буду мець ужо дарослых дзяцей і памру, то палячу на неба і таксама буду святой.

 

Дзіяна, 6 гадоў

апыт 1

Святы – гэта той, хто шмат моліцца.

 

Ігар, 7 гадоў

апыт 9

Святы павінен быць без грахоў, павінен быць заўсёды ветлівым і нікога не крыўдзіць. Ён павінен быць як Езус, Які памёр на Крыжы.

 

Наступныя адказы далі тыя дзеці са старшай групы дзіцячага сада, якія пакуль што не атрымоўваюць рэлігійных ведаў у рамках катэхэзы. На пытанне “Хто такі святы?” яны не адказалі, але ведалі, хто такі анёл, і ахвотна падзяліліся сваімі думкамі наконт нябесных пасланнікаў.

Саша, 5 гадоў

апыт 5

Анёл – гэта ахоўнік, якія абараняе ўсіх людзей, абдымае іх, лятае па небе і носіць адзенне белага колеру.

 

Нікіта, 5 гадоў

апыт 3

Анёл – гэта той, хто ахоўвае дом і абараняе ягоных жыхароў.

 

Ангеліна, 5 гадоў

апыт 7

Анёл – гэта чалавек, які памёр і пераўтварыўся ў істоту з крыламі. Ён дорыць усім вясёлку і шчасце.

 

Варя, 5 гадоў

апыт 6

Анёл абараняе людзей сваёй любоўю і сумленнасцю, ён мае крылы і носіць прыгожую начнушку. Я таксама маю свайго анёла – яе завуць Ганна.

 

Насця, 4 гады

апыт 3

Анёл ўсім дапамагае і ўсіх абараняе, але я анёла ніколі не бачыла і, напэўна, у мяне яго няма.

 

Падрыхтавалі: Ангеліна Марцішэўская, Вольга Сяліцкая

Рэдагавана: 03 Снежня 2015