Маці Тэрэзу называюць самай уплывовай жанчынай свету, а яе жыццё - найвялікшай падзеяй ХХ стагоддзя. Дасягненні маленькай далікатнай манахіні сапраўды неверагодныя, а яе асоба выключная па значнасці для ўсяго чалавецтва. Ніжэй прадстаўляем вашай увазе выказванні Маці Тэрэзы, якія кранулі сэрцы мільёнаў людзей.
Што вы можаце зрабіць для ўмацавання міру ва ўсім свеце? Ідзіце дадому і любіце сваю сям'ю.
Нам не патрэбныя стрэльбы і бомбы. Каб перамагчы зло, нам патрэбныя любоў і спагада. Уся праца любові - гэта праца на карысць міру.
Лёгка любіць далёкіх, але не так лёгка палюбіць блізкіх. Калі ты асуджаеш людзей, у цябе не застаецца часу на тое, каб іх любіць. Для стварэння сям'і дастаткова палюбіць. А для захавання - трэба навучыцца цярпець і дараваць.
Няхай кожны, хто прыходзіць да цябе, адыдзе лепшым і больш шчаслівым.
Горды заўсёды пакрыўджаны. Пакорлівы ніколі не злуецца, таму што нішто яго не абражае. Горды шукае асаблівай любові да сябе. Пакорлівы любіць сам, нічога не чакаючы ўзамен!
Любі, і няхай любоў будзе для цябе такой жа натуральнай, як і дыханне. Нічога не патрабуй. Нічога не чакай. Калі нешта прыходзіць да цябе, будзь удзячны. Калі нічога не прыходзіць, значыць, і не трэба, каб яно прыходзіла.
Найважнейшыя лекі - гэта пяшчотная любоў і клопат.
Зуісм неабавязкова рабіць вялікія рэчы. Можна рабіць і маленькія, але з вялікай любоўю.
Расчараваўшыся ў адным чалавеку, не карайце іншага. Усе людзі розныя. Не губляйце здольнасці давяраць, верыць і любіць.
Словы падбадзёрвання і прывітання могуць быць кароткія, але ў іх бясконцае рэха.
Усё, што вы робіце, рабіце з любоўю або не рабіце зусім.
Усміхайцеся адзін аднаму, усміхайцеся сваёй жонцы, усміхайцеся свайму мужу і сваім дзецям - не важна, каму вы усміхаецеся, - гэта дапаможа вам прасякнуцца большай любоўю да людзей.
Чым больш любові, мудрасці, прыгажосці, дабрыні вы адкрыеце ў самім сабе, тым больш вы заўважыце іх у навакольным свеце.
Бог пасылае нам выпрабаванні, каб мы, пераадольваючы іх, умацоўваліся, а не адчайваліся.
Распаўсюджвайце любоў усюды, дзе б вы ні знаходзіліся - перш за ўсё ва ўласным доме.
Любоў - гэта плён, які спее ў любы час, і да якога можа дацягнуцца любая рука.
Я ніколі не далучуся да руху супраць вайны. Паклічце мяне, калі з'явіцца рух за мір.
Найвялікшая галеча - гэта галеча сэрца.
Паводле adme.ru