Святы Бярнард быў адной з найбольш выбітных асобаў у духоўным і палітычным жыцці сярэднявечнай Еўропы. Ён нарадзіўся ў 1091 годзе ў Бургундыі, у мястэчку Ле-Фантэн, дзе шырока шанаваўся культ Чорнай Мадонны. Паходзіў з арыстакратычнай, хоць і не вельмі радавітай сям'і, яго бацька быў рыцарам і васалам герцага Бургундскага. Бярнард атрымаў добрую адукацыю і з юных гадоў праявіў схільнасць да разважанняў і навукі.
У 1113 годзе ва ўзросце 22 гадоў Бярнард пайшоў служыць у невялікі цыстэрцыянскі кляштар у Сіто, дзе з радасцю прыняў нягоды суровага манаскага існавання. Ён настолькі горача і красамоўна распавядаў пра прыгажосць такога жыцця, што за прыкладам Бярнарда ў манастыр пайшлі яго чатыры брата, аўдавелы бацька і яшчэ 30 чалавек. Захаваліся сведчанні таго, што прапаведніцкі дар Бярнарда быў настолькі вялікім, што "маці хавалі ад яго сваіх дзяцей, жонкі мужоў, сябры сваіх таварышаў", каб тыя не паддаліся на яго ўгаворы, не рушылі ўслед за ім у манастыр.
Манастыр у Сіто быў вельмі бедным, а жыццё ў ім вельмі суровае і аскетычнае, што асабліва прыцягвала Бярнарда, які імкнуўся весці простае жыццё, напоўненае пабожнымі разважаннямі. Ён жыў вельмі сціпла, еў і спаў так мала, што практычна заўсёды знаходзіўся на мяжы непрытомнасці. Аднак слава аб яго самаадрачэнні і пабожнасці імкліва распаўсюджвалася па ўсёй краіне, і ў 1115 годзе Бярнард удастоіўся гонару на чале групы іншых манахаў заснаваць новы манастыр каля мястэчка Клерва, у Шампані. Праз некалькі месяцаў гэты манастыр здабыў небывалую магутнасць. Неўзабаве па ініцыятыве яго настаяцеля было заснавана 163 новых кляштара.
Адносна св. Бяранрда Клервоскага хадзілі легенды, што ён захоўваў такую скромнасць позірку, што пад канец свайго навучання не ведаў нават, якой з'яўляецца палова яго пакоя і што, падобна, ён не заўважыў, што касцёл, прыя якім служыў, мае больш чым адно акно. Аднойчы Бярнард з таварышамі на працягу паловы дня ехаў уздоўж возера. Пасля таварышы пра гэате возера ўзгадвалі, але Бярнард запэўніваў, што ніякага возера не заўважыў. Адначасова св.Бярнард праславіўся як чалавек непрымірымы і ваяўнічы (заклікаў да крыжовых паходаў).
Заступніцтва святога Бярнарда Клервоскага просяць пры дзіцячых хваробах, пры хваробах жывёлы, падчас бураў і навальніцаў, а таксама ў хвіліну смерці. Святы лічыцца апекуном пчаляроў і пчолаў.