Каб быць сапраўдным хрысціянінам і развіваць у сабе любоў да Бога і бліжняга, неабходна пастаянная працаваць над сабой. Парады а. Піо, прыведзеныя ніжэй, дапамогуць намагацца весці святое жыццё, застаючыся ў свеце.
Штотыднёвая споведзь
Споведзь для душы, гэта тое ж самае, што ванна для цела. Неабходная раз на тыдзень, як мінімум. Я б не раіў пакідаць душу без споведзі даўжэй, чым на тыдзень. Нават у чыстым пакоі, дзе ніхто не жыве, збіраецца пыл. Зайдзіце ў такі пакой праз тыдзень, і Вы ўбачыце, што яго зноў трэба прыбіраць.
Штодзённае прыняцце св. Камуніі
Цалкам справядліва сказана, што мы не вартыя такога дару. Аднак набліжацца да сакраманту ў стане смяротнага граху - адна справа, а быць нявартым - зусім іншая. Мы ўсе нявартыя, але Гасподзь усё ж сам запрашае нас. Гэта менавіта Яго жаданне. Дык давайце ж упакорым сябе і прымем Яго з сэрцам поўным любові.
Кожны вечар выпрабоўваць сваё сумленне
Адзін чалавек неяк сказаў а. Піо, што вячэрняе выпрабаванне сумлення, на яго погляд, бескарысна, таму што ён ведае свой грэх у момант, калі яго здзяйсняе. На гэта а. Піо адказаў: "Гэта праўда. Аднак кожны вопытны гандляр не толькі заўважае на працягу дня на чым ён страціў, а на чым набыў, але ў канцы дня зводзіць справаздачу для таго, каб ведаць, як весці справы заўтра. Таму кароткае, але дбайнае выпрабаванне сумлення кожны вечар неабходна".
Штодзённае духоўнае чытанне
Я ўздрыгваю, калі думаю пра тое, якую шкоду наносіць душам недахоп духоўнага чытання. Духоўнаму чытанню пад сілу прымусіць нават мірскіх людзей змяніць кірунак свайго жыцця і ўстаць на шлях дасканаласці.
Духоўны роздум двойчы ў дзень
Нават калі Вы не вельмі дасягнулі поспеху ў духоўным разважанні, усё ж не пакідайце малітву. Нават калі Вашая ўвага ўвесь час адцягваецца падчас малітвы, не адчайвайцеся; хай разважанне стане практыкаваннем у цярплівасці і яно прынясе карысць. Прыміце рашэнне, колькі часу вы будзеце прысвячаць разважанню і шануйце гэты час. Навошта турбавацца так моцна з-за таго, што разважанне не выходзіць такім, якім вам хацелася б? Разважанне - гэта спосаб здабыць Бога, яно не мэта само па сабе. Мэта разважання - палюбіць мацней Бога і бліжняга. Любіце Бога ўсёй сваёй істотай і блізкага, як самога сябе - гэта ўжо палова справы.
Паводле Opus Dei