З пачатку гэтага года ў архідыяцэзіі Рыа-дэ-Жанэйра (Бразілія) працягваецца працэс беатыфікацыі Гвідо Ш’ёффера (Guido Schäffera). Па спецыяльнасці ён быў лекарам, з захаплення сёрферам, а вырашыў, што стане святаром. Трагічна загінуў ва ўзросце 34 гадоў у хвалях Атлантычнага акіяна, за некалькі тыдняў да сваіх дыяканацкіх пасвечанняў.
Яго называлі «Анёлам-сёрферам» і «San Francisco Carioca» («святы Францішак з Рыа-дэ-Жанейра». Карыока - дыялект партугальскай мовы, на якім размаўляюць на тэрыторыі штата, таму ўсе жыхары і ўсё што выраблена ў Рыа заўсёды называецца «карыока»). Ён паказаў, як у паўсядзённым жыцці жыць паводле вучэння Касцёла.
- Гэта быў чалавек глыбокай веры, захоплены Словам Божым, вельмі чулы да іншых, - кажа пра яго а. Раберта Асізі Лопес OSB (Roberto Assis Lopes OSB), біскупскі вікарый па пытаннях кананізацыі. - У дзень яго пахавання храм Багародзіцы Копакабана быў поўны біскупаў, святароў і ўсіх, хто бачыў у ім маладога чалавека, які глыбока любіў Бога.
Гвідо Відаль Франса Ш’ёффер (Guido Vidal França Schäffer) нарадзіўся 22 мая 1974 года ў горадзе Вольта Рэдонда паблізу Рыа-дэ-Жанэйра. Скончыў медыцынскую школу. Займаўся убогімі, дапамагаючы Сёстрам Місіянеркам Любові, таксама працаваў з індзейцамі. Пры гэтым ён не адмаўляўся ад сваёй вялікай страсці - сёрфінгу. 2002 года ў манастыры бенедыктынаў ў Рыа пачаў падрыхтоўку да святарства, якую затым працягнуў у семінарыі св. Юзэфа ў сваей архідыяцзіі.
Затануў 1 мая 2009 падчас сёрфінгу на пляжы Рэкрэодас-Бандэйрантэс ў раёне Барра-да-Ціжука. Падчас пахавання Орані Тэмпэста (Orani Tempesta), арцыбіскуп Рыа-дэ-Жанейра, «падышоў да яго труны, зняў сваю стулу і паклаў яе на цела Гвідо, сказаўшы: ты не паспеў стаць святаром тут, на зямлі, але напэўна ты ўжо стаў ім у Небе», - успамінае а. Гжэгаж Падэрэўскі, які працуе ў Бразіліі. На яго думку, «Гвідо Ш’ёффер - гэта святы, вельмі адпаведны на нашыя часы». Звесткі аб адданасці семінарыста Гвідо людзям убогім, аб яго шуканні глыбокай сувязі з Богам і евангелізацыйнай адданасці зрабілі тое, што яго магіла стала вельмі наведвальным месцам. Архідыяцзія пачала збіраць інфармацыю пра гэта, і вось ў 2014 годзе, ледзь праз пяць гадоў пасля яго смерці, звярнулася да Апостальскай Сталіцы з просьбай даць згоду на адкрыццё беатыфікацыйнага працэсу. Дазвол быў хутка атрыманы.
Ва ўрачыстым адкрыцці працэсу прынялі ўдзел шматлікія аматары сёрфінгу, прыйшоўшы са сваімі дошкамі ў руках. Святыя парэшткі Слугі Божага перанесены ў студзені гэтага году ў храм Багародзіцы Міру ў раёне Іпанэма.
Айцец Лопес кажа: акіян прыцягваў Ш’ёффера не толькі як месца прыгод, але як асаблівае асяроддзе, дзе ён адчуваў сябе каля Бога. «Гвідо шмат гадоў разважаў над бясконцасцю Бога. А акіян быў для яго знакам гэтай бясконцасці, бязмежнай таямніцы Божай. Месцам сузірання і цішыні. Менавіта там ён сустракаўся з Богам», - кажа бенедыктынец, які добра ведаў маладога сёрфера. Ад яго самога і пачуў, што ён хацеў бы памерці ў моры, сярод хваляў, так як для сёрфера хваля - гэта як бы частка яго ДНК.
«Анёл-сёрфер» не проста атрымліваў асалоду ад засваення акіянскіх хваль. Ён праводзіў евангелізацыю ў асяроддзі сёрфераў. Заснаваў гурт «Сёрфер Марыі», у якім моладзь малілася на ружанцы. Як лекар, ён працаваў у шпіталі Santa Casa da Misericórdia “Святы Дом Міласэрнасці”, спрабуючы лячыць не толькі цела, але і душы пацыентаў. Нават ужо быўшы клерыкам, прыходзіў у бальніцу ў якасці валанцёра. Пасля пасвячэння хацеў стаць там капеланам у гэтым шпіталі.
Прафесар Мільтан Арантэс успамінае сваю апошнюю размову з Ш’ёфферам напярэдадні яго смерці - 30 красавіка 2009 г.
- Быў у мяне ў кабінеце. Мы доўга размаўлялі пра мае сумнівы ў веры. Ён заўсёды выказваў вялікую ўпэўненасць у існаванні Бога, - кажа лекар. І прызнаецца, што пасля звесткі пра смерць Гвідо пайшоў у храм, каб за яго памаліцца. - Гэта было маё першае вяртанне ў Касцёл, дзякуючы веры, якую мне перадаў Гвідо, - дадае прафесар. На думку а. Лопеса, жыццё Гвідо Ш’ёффера было выразным доказам таго, што можна шукаць святасці ў паўсядзённым жыцці.
- Ён быў нармальным маладым чалавекам, які ўлюбляўся, займаўся спортам, проста жыў поўным жыццём. І быў хрысціянінам, гэта значыць у сувязі з Богам праз малітву, Святое Пісанне, дакументы Касцёла, у дыялогу з іншымі, таксама і з убогімі. Быў юнаком вольным, спантанным, трывала ступаў па зямлі. Ён быў вельмі шчыры, таксама і ў сваім наследванні Хрыста, - лічыць бенедыктынец, які шмат разоў праводзіў доўгія размовы з Гвідо і знаходзіўся пад уражаннем яго духоўнасці і ведаў тэкстаў Бібліі.
Больш інфармацыі можна знайсці на афіцыяльнай старонцы прысвечанай слузе Божаму (guidoschaffer.com.br).
Па матэрыялах: Gość Niedzielny