29 верасня Касцёл успамінае св. арханёлаў Міхала (галоўны заступнік рымска-каталіцкай касцёльнай правінцыі ў Беларусі), Габрыэля і Рафала, кожны з якіх адыграў асалівую ролю ў гісторыі Збаўлення. Св. Міхал Арханёл ахоўвае людзей ад хваробаў і ранаў, апякуецца тымі, хто ў дарозе. Акрамя таго, ён лічыцца апекуном вайскоўцаў, Габрыэль — паштароў, а Рафал — медыкаў. Св. Міхал Арханёл з'яўляецца таксама патронам шматлікіх парафій нашай дыяцэзіі: у Ашмянах, Белагрудзе, Баярах, Гнезне, Луконіцы, Навагрудку, Няцечы, Міхалішках, Поразаве, Скрундзях і Смаргоні
С. Віргінія Хацян