Джавані Боска (1815-1888) увесь свет ведае як Дона Боска. Паважлівы зварот да святара «дон» стала яго імем, падобна як у Падрэ Піо або Сёстры Фаустыны.
Джавані нарадзіўся ў вёсцы на поўначы Італіі, у дзяцінстве меў прарочы сон. Ён бачыў сябе ў групе хлопчыкаў і дзяўчынак, адны з якіх славілі Бога, а іншыя клялі. Ён кінуўся абараняць Імя Божае, і яго спыніў Мужчына, які сказаў: "Не бійся, а дабрынёй і любоўю ты заваюеш гэтых сваіх сяброў ... Я дам табе Настаўніцу, якая навучыць цябе мудрасці». Так Езус даручыў святога яшчэ ў дзяцінстве, а Багародзіца ўсё жыццё была яго Заступніцай.
Джавані Боска стаў святаром у 26 гадоў і працаваў у Турыне, дзе шмат бяздомных падлеткаў шукалі пражытка. Па нядзелях Дон Боска збіраў іх у святыні. Шукаў памяшканне, дзе б можна было з імі займацца, не парушаючы жыццё храма. Першы Араторый (месца для малітвы) з'явіўся на ўскраіне Турына, у Вальдокко. Там хлопцы вучыліся, авалодвалі рамёствамі, а самае галоўнае - вучыліся жыць верай. Прыкладамі хрысціянскай педагогікі для Дона Боска былі св. Альфонс Марыя Лігуоры, св.Філіп Нэры і св.Францыск Сальскі. Нават заснаваная ім кангрэгацыі не носіць імя Дона Боска - яны называюцца салезіянцы. Для добрага выхавання Дон Боска лічыў патрэбным добрую літаратуру, таму ў 1861 заснаваў друкарню дзіцячых кніг і брашурак, часткова і сам пісаў.
Дон Боска не патрабаваў ад сваіх выхаванцаў «вочы кіраваць ў нябёсы» і звяртацца да нейкіх надзвычайных аскетычных практык «для святасці». Ён казаў, што Св. Юзаф і Дзева Марыя не выконвалі нічога падобнага, але ўсё, што яны рабілі, менавіта і было выкананнем Божай волі. Такі падыход да Салезіянскага аскезы вынес да славы алтара самога Дона Боска, яго пераемніка - Мікеле Руа, яго выхыванкаў Дамініка Савіо і Луіджы Арыёнэ, сузаснавальніцу Дачок Марыі Дапаможніцы - Марыю Дамініку Мадзарэла, біскупа Луіджы Версільйо і Калікста Караварьо - місіянераў і пакутнікаў ў Кітаі.
Дона Боска абвясціў святым ў 1934 Папа Пій XI, які быў асабіста з ім знаёмы.
У іканаграфіі прадстаўлены як святар у ордэнскім адзенні, часта - акружаны дзецьмі і падлеткамі.