Юрый нарадзіўся 13 красавіка 1871 года ў літоўскай шматдзетнай сям'і, у вёсцы Люгінэ каля Марыямполя ў Літве. Абодва бацькі памерлі, калі ён быў маленькім дзіцём. Ён быў выхаваны старэйшым брата Янам, надзвычай строгім і патрабавальным чалавекам. Нягледзячы на матэряльныя праблемы і праблемы са здароўем - часта не меў грошай, каб купіць кнігі - ён вучыўся дзякуючы сваёй незвычайнай стараннасці і працавітасці. Пасля некалькіх гадоў вучобы ў школе ён захварэў на сухоты костак. Гэта захворванне мучыла яго ўсё жыццё. Яшчэ ў сярэдняй школе Юрый хацеў стаць святаром.
Тым не менш, толькі ў 1891 годзе, калі ён быў дваццацігадовым юнаком, Юрый паступіў у семінарыю ў горадзе Кельцэ. Тады змяніў сваё прозвішча Матулайціс на Матулевіч. Яго памяталі як клерыка поўнага супакою, унутранай раўнавагі, адкрытага і працавітага. Калі царскія ўлады зачынілі семінарыю, ён працягнуў вучобу ў Варшаве, затым у Санкт-Пецярбургу. Там Юрый прыняў святарскія пасвячэнні 31 снежня 1898 года. У наступным годзе скончыў Санкт-Пецярбургскую Акадэмію. Ён атрымаў доктарскую ступень ва ўніверсітэце ў Фрыбургу ў Швейцарыі.
Юрый Матулевіч вярнуўся ў Кельцэ, дзе працаваў прафесарам ў семінарыі да 1904 года. Прагрэсіўныя сухоты костак азначалі, што ён павінен быў прайсці сур'ёзную аперацыю ў адной з бальніц Варшавы. Пасля лячэння распрачаў сацыяльную дзейнасць у Варшаве, закладаючы між іншым Асацыяцыю каталіцкіх працаўнікоў і сярэдную школу на Белянах. У 1907 годзе ён стаў кіраўніком кафедры сацыялогіі ў Духоўнай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу.
У той час у святара Юрыя паявіўся намер аднавіць і зрэфармаваць закон Айцоў Марыянаў, які быў асуджаны царскімі ўладамі на выміранне. 29 жніўня 1909 г. у капліцы біскупа ў Варшаве, ён склаў шлюбы на рукі апошняга жывога марыяніна айца Вінцэнта Сэнкуса. Годам пазней напісаў новую канстытуцыю для закону, які з гэтага часу павінен быў стаць укрытым. Пазней у тым жа годзе, Пій X пацвердзіў новы законныя статуты. Першы навіцыят адноўленай супольнасці, які складаўся з двух прафесараў і аднаго студэнта, быў створаны ў Санкт-Пецярбургу. У 1911 годзе ў Фрыбургу ў Швейцарыі стварыў другі навіцыят, затым быў заснаваў дом законны у Чыкага, а падчас Першай сусветнай вайны кляштар на Белянах пад Варшавай.
У 1911 годзе Юрый Матулевіч стаў генералам закону, якім кіраваў аж да смерці. Пасля заканчэння вайны айцец Юрый засанаваў законы Бедных Сясцёр Беззаганнага Зачацця НМП і Сясцёр Служэбніц Езуса ў Эўхарыстыі (эўхарысткі).
У 1918 годзе Святы Айцец Бэнэдыкт XV прызначыў яго біскупам Вільні. Па ўласнай просьбе біскупа Юрыя, ён быў вызвалены ад сваіх абавязкаў у жніўні 1925 года. Ён хацеў цалкам прысвяціць сябе кіраванню айцамі марыянамі, але яшчэ ў снежні таго ж года ён быў прызначаны Апостальскім візітатарам ў Літве.
На працягу наступных двух гадоў вялікімі намаганнямі яму ўдалося арганізаваць каталіцкія жыццё ў гэтай краіне і паправіць адносіны з Апостальскай Сталіцай. У ходзе работы над адабрэннем канкардату айцец Юрый раптам памёр пасля няўдалай аперацыі 27 студзеня 1927 года.
Біскуп Юрый быў беатыфікаваны Папай Янам Паўлам II ў 1987 годзе падчас святкавання 600-годдзя Хросту Літвы. Рэліквіі бл. Юрыя знаходзяцца ў касцёле ў Марыямпалі.
Урыўкі з Духовага дзённіка бл. Юрыя Матулевіча
Найвышэйшы ідэал
Маім лёзунгам хай будзе: ва ўсім шукаць Бога, усё рабіць дзеля большай хвалы Божай, ва ўсё уносіць дух Божы і ўсё ім праймаць. Бог і хвала Ягоная няхай будуць стрыжнем усяго майго жыцця: воссю, вакол якой абарачаліся б усе мае думкі, пачуцці, жаданні і высілкі.
Хвала Божая і збаўленне душаў. Ці можа быць якая іншая мэта больш высокая і шляхетная чым гэта? Якім мізэрным выглядае ўсё іншае ў параўнанні з гэтай мэтай. Чаго вартыя нават найлепшыя і найпрыгажэйшыя чалавечыя памкненні перад гэтай мэтай? Дык ці не варта, ці не справядліва, калі б мы гэтай мэце ўсё свае жыццё – усё, што мы маем: і багацці, і таленты, і само існаваннне прысвяцілі дарэшты?
Сутнасць нашага паклікання
Святыя з усіх сіл імкнуліся дасягнуль дасканаласці, прыпамінаючы высакародныя словы Хрыста: “Будзьце дасканалыя, як дасканалы Айцец ваш нябесны” (Мц 5,48). Ішлі яны да гэтай невыказна высокай мэты, імкнучыся стацца штораз больш падабнымі да Езуса Хрыста. Вось жа мэта Хрыстовага жыцця павінна стацца мэтай і майго жыцця, калі я сапраўды хачу ісці слядамі святых. І тыя прылады і сродкі, якія ўжываў Хрыстус, павінны быць і маімі сродкамі і прыладамі.
Чаго прагнуў Хрыстус? Здзейсніць Божае валадарства тут на зямлі, гэта значыць святы наш Касцёл. Якой дарогай Ён да гэтага ішоў? Дарогай поўнага вырачэння – дарогай намаганняў, нягодаў, знявагаў, пераследаў, пакутаў – ішоў, пакуль не быў прыбіты да крыжа. Якая з гэтага выснова? Кожны з нас павінен з волі сваёй цалкам адрачыся сябе і поўнасцю аддацца і прысвяціць сябе Касцёлу.
У гэтым я бачу ядро і сутнасць нашага паклікання: трэба са сваёй волі і ахвоты адрачыся самога сябе: сваіх выгодаў, зручнасцяў, нораваў і прыемнасцяў; адрачыся гэтага свету – яго багаццяў, дабротаў, пустой хвалы – і ўсяго сябе, усе свае здольнасці і таленты, натуральныя і звышнатуральныя, цалкам прысвяціць і аддаць Касцёлу – яго абароне, падтрымцы, росту і росквіту. Дай Божа, каб я ніколі пра гэта не забываўся.
Прыцягваць іншых да Бога
“Дзеля іх я пасвячаю сябе, каб яны былі пасвечаныя ...” (Ян 17,19). Самаўдасканальваючыся, імкнучыся ісці ўсё вышэй і вышэй да святасці, трэба не забывацца і пра дасканаленне іншых, трэба рупіцца, каб і іх прыцягнуць да Бога і зрабіць на іх добры ўплыў. І тут было бы добрым пачаць гэтую працу ад блізкіх людзей: ад сваіх родных і хатніх, наколькі можна; а пасля ўжо трэба імкнуцца далей. Кожнаму з нас трэба рупіцца аб тым, "каб не толькі мы самыя штораз больш удасканальваліся, але каб і для іншых мы сталіся падтрымкаю крыніцаю і светачам духоўнага жыцця і дасканаласці. Мы мусім не толькі глядзець, каб самім як найлепей арганізавацца і спарадкавацца, але каб яшчэ і іншых сабраць вакол сябе і аб’яднаць на добрыя справы дзеля Касцёла і Бога".
крыніцы: brewiarz.pl Благаслаўлёны Юрый Матулевіч Духовы дзённік, Рым-Друя 1997