Антоні нарадзіўся ў Сярэднім Егіпце ў 251 г. Ён меў багатых і рэлігійных бацькоў, якіх, аднак, неўзабаве рана страціў (ва ўзросце 20 гадоў). Пасля іх смерці, у адпаведнасці з указаннем Евангелля, прадаў маёнтак, а грошы раздаў бедным. Малодшую сястру аддаў на апеку высакародных дам, забяспечваючы яе матэрыяльнае існаванне. Ён сам пайшоў у пустыню недалёка ад свайго роднага горада. Там ён прысвяціў сябе фізічнай працы, малітве і пакутным учынкам.
Антоні вёў жыццё напоўненнае ўмарцвеннямі і цішынёй. Раптоўнае змяненне ладу жыцця каштавала яму шмат ахвяраў і намаганняў. Яго біяграфія, напісанная св. Афанасіям, кажа, што Антонію давялося перажыць шмат відавочных нападаў д’ябла, які турбаваў яго. Тады ён адчуваў звышнатуральныя візіі, якія ўмацоўвалі яго. Першапачаткова Антоні жыў у пячоры. Каля 275 года ён перабраўся ў Лівійскую пустыню. Пасля дзесяці гадоў ён пасяліўся ў руінах закінутай крэпасці Піспур на правым беразе Ніла. Ён меў дар бачыць будучыню.
Ужо пры жыцці яго ведалі як святога і мудрага манаха. Яго стыль жыцця прыцягнуў шмат паслядоўнікаў. Слава і цуды прычыняліся да таго, што яны прыцягвалі вучняў, якія жадалі быць пад яго духоўным кіраўнітцвам. Пасля шматлікіх адмоў Антоні вырашыў прыняць іх і ад гэтага часу аазіс Фаюм у пустыні пачаў запаўняцца пустэльнікамі, якіх было каля 6000. У 312 годзе Антоні адправіўся ў Тэбайду, дзе ён правёў апошнія гады жыцця ў пячоры. Паводле падання святы Антоні памёр 17 студзеня 356 года ва ўзросце 105 гадоў.
Урывак з Апафтэгматаў айцоў пустыні (апафтэгматы - гэты кароткія адказы айцоў на пытанні, зададзеныя вучнямі, а таксама прамовы і прапановы айцоў, якія змяшчаюць духоўны сэнс).
1. Святы Антоній, калі жыў у пустыні, калісьці ўпаў у адчай і вялікі ўнутраны змрок агарнуў яго душу. І сказаў Богу: ,, Госпадзе, я хачу збавіцца, але думкі перашкаджаюць мне ў гэтай справе: што мне рабіць у гэтым смутку? Як збавіцца?”. Праз момант ён выйшаў на вуліцу і ўбачыў чалавека падобнага да сябе, які сядзеў і працаваў. Пасля ўстаў ад працы і маліўся, а затым зноў сеў і далей плёў вяроўку, і зноў ўстаў на малітву. Гэта быў Анёл Гасподні, пасланы дзеля таго, каб Антонія навучыць і ўмацаваць. І пачуў ён голас анёла: "Так рабі, і будзеш збаўлены". Калі ён пачуў гэта, то адчуў вялікую радасць і ўпэўненасць; і пры гэтым дасягнуў збаўлення.
2. Той жа абба (дадатак перакладчыка – гэта значыць айцец, манах) Антоній, адзін раз думаў аб глыбіні судоў Бога, і запытаўся: ,,Госпадзе, чаму некаторыя людзі паміраюць у раннім узросце, у той час, як іншыя жывуць да глыбокай старасці? Чаму некаторыя людзі знаходзяцца ў галечы, у той час, як іншыя становяцца яшчэ больш багацейшымі? Чаму багацеюць злыя, а добрыя знаходзяцца ў недастатку?". І пачуў голас, які сказаў: ,,Антоні, пільнуй самога сябе: таму што ўсё суды Божыя, і іх зразуменне не было бы чымсьці добрым для Цябе".
3. Хтосьці спытаў абба Антонія: "Чаго я павінен прытрымлівацца, каб падабацца Богу?" Абба адказаў яму: ,,Захоўвай наступныя запаведзі мае: там, дзе пойдзеш, заўсёды мей Бога перад вачыма сваімі; усё, што ты робіш ці кажаш, абапірай на Бібліі; дзе паселішся, то не адыходзь адтуль лёгка. Выконвай гэтыя тры рэчы і будзеш збаўлены".
4. Абба Антоні сказаў аббе Поймену, што гэта вялікая справа чалавека: сваю віну перад Богам заўсёды прымай на сябе, а спакус асцерагайся да апошняга ўздыху.
5. Пасля сказаў: "Ніхто не можа ўвайсці ў Валадарства Нябеснае не паддадзены выпрабаванню. Адбяры спакусы – кажа ён – і ніхто не будзе збаўлены".
6. Абба Памбо спытаў абба Антонія: ,,Што мне трэба рабіць?" Ён адказаў яму: "Не давярай сваёй справядлівасці, не клапаціся аб тым, што мінула, стрымлівай свой язык і жывот".
7. Абба Антоні сказаў: ,,Я ўбачыў розныя капканы і пасткі д’ябла растаўленыя на зямлі, так што я застагнаў і сказаў: ‹‹А хто іх можа пазбегчы?›› І пачуў голас, які сказаў мне: ‹‹Пакора››”.
źródła:brewiarz.pl
Apoftegmaty ojców pustyni, Kraków 1994