Шарль дэ Фуко нарадзіўся 15 верасня 1858 г. у каталіцкай арыстакратычнай сям'і ў Страсбургу. 13 сакавіку 1864 яго маці памерла, праз пяць месяцаў бацька. Маленькім Шарльзам і яго малодшай сястрой Марыяй ад таго часу стаў апекавацца дзядуля Шарль Морлі. У кастрычніку 1874 ён паступіў у езуіцкую школу ў Парыжы. У выніку дрэннага ўплыву знаёмых адышоў ад рэлігіі праз некалькі месяцаў пасля прыбыцця ў Парыж. У выніку ён быў выключаны са школы праз два гады.
3 лютага 1878 года памёр яго дзед і апякун. Праз паўгода Чарльз стаў паўналетнім юнаком і завалодаў сямейнай уласнасцю. Неўзабаве ён паступіў у кавалерыйскую школу. Ён далей працягваў весці бязладнае жыццё. Пасля заканчэння школы ён адправіўся ў Алжыр на ваенную службу. Але побыт там не быў доўгі, бо ў сакавіку 1881 г. ён быў выключаны за недысцыплінаванасць і дрэнныя паводзіны. Праз некаторы час ён зноў вярнуўся ў армію. Аднак, пасля некаторага перыяду падаў у адстаўку і адправіўся ў Алжыр. Там рыхтаваўся да навуковай экспедыцыі ў Марока, якая адбылася ў 1883-1884 гадах. Пасля яе Чарльз вярнуўся ў Францыю.
У Парыжы Шарль пасяоліўся ў сваёй сястры. На працягу доўгіх малітваў у розных касцёлах ён паўтараў малітву: "Божа мой, калі ты ёсць, дапамажы, каб я пазнаў Цябе". 29 або 30 кастрычніка 1886 г. ён сустрэў у касцёле св. Аўгустына кс. Вікарыя Хувэліна, з якім ён ад тага часу пачаў праводзіць доўгія размовы аб веры. Так пачалася навяртанне Чарльза, а кс. Хувэлін заставаўся яго духоўным кіраўніком аж да яго смерці.
З гэтага часу дэ Фуко распачаў інтэнсіўнае духоўнае жыццё. У жніўні 1888 г. наведалі кляштар трапістаў у Фонтгомбо. У канцы лістапада ён адправіўся ў пілігрымку ў Святую Зямлю. Каляды па-асабліваму перажыў у Бэтлееме. 5 студзеня наведаў Назарэт, які яго захапіў і заахвоціў сузіраць схаванае жыццё Езуса. 14 лютага вярнуўся ў Парыж. Тады правёў рэкалекцыі ў некалькіх кляштарах. Усё гэта прывяло да таго, што Чарльз вырашыў ісці шляхам законнага жыцця ва ўкрыцці ад свету. У сярэдзіне студзеня 1890 г. ён развітаўся з сям'ёй і накіраваўся ў кляштар трапістаў Маці Божай Снежнай у Цэнтральным масіве, прымаючы законнае імя Марыя Aльберык. У чэрвені 1890 г. па ўласным жаданні ён пераехаў у бедны філіяльны кляштар Маці Божай Снежнай у Акбес ў Сірыі. 2 лютага 1892 года Шарль дэ Фуко склаў свае першыя шлюбы.
Бласлаўлёны Шарль дэ Фуко яшчэ вярнуўся вучыцца ў Рым, але яго настаяцелі вырашылі, што Бог прызначыў яму асаблівы шлях. 14 лютага 1894 г. ён быў звольнены з простых шлюбаў і склаў два прыватныя шлюбы: чысціні, і беднасці. Прагнуй не мець нічога, акрамя інструментаў, неабходных для фізічнай працы. Ён быў адпраўлены ў кляштар сясцёр клярысак у Назарэце, дзе была неабходная яго дапамога ў працы на гаспадарцы. Шарль быў сціплым братам. Ён жыў у пакоі, прызначаным на прылады і адчуваў сябе шчаслівым. Пасля парады настаяцельніцы сясцёр клярысак ён ў 1901 г. быў пасвечаны ў святары.
Пасля вяртання з Назарэта, ён адправіўся ў Бені-Аббес, які знаходзіўся на поўдні Алжыра. Дэ Фуко разумеў, што гэтыя маланаселеныя раёны, куды ён едзе, не будуць мець місіянерскіх дасягненняў, але гэта не мела значэння для яго. Ён хацеў спакойнага жыцця, каб мець магчымасць няспынна маліцца. У 1903 годзе ён запланаваў паездку ў Марока, але адмовіўся пасля ад гэтай ініцятывы, каб евангелізаваць племя туарэгаў. У 1905 году ён пасяліўся ў Таманрассеце, дзе пасябраваў з кіраўніком туарэгаў. У гэтым месцы Шарль дэ Фуко пісаў статуты для супольнасці Малых братоў Езуса, якую ён марыў заснаваць. Гэтая супольнасць была створана, на жаль, толькі пасля яго смерці.
У 1916 годзе ўспыхнула вайна паміж мясцовымі плямёнамі. Калі вечарам 1 снежня 1916 г. група ўзброеных коннікаў акружыла яго месца жыхарства, верагодна, ахоўваючы яго юнак выстраліў ад страху і выпадкова забіў Шарля. Цела брата Шарля дэ Фуко з 1929 году знаходзіцца ў Эль Галея.
Медытацыя бласлаўлёнага Шарля дэ Фуко аб укрытым жыцці Езуса Хрыста ў Назарэце
,,Пасля ахвяравання ў святыні і ўцёкаў ў Егіпет, Я прыйшоў у Назарэт, дзе правёў гады Свайго дзяцінства, маладосці да трыццатага года жыцця. Усё гэта дзеля вас, з любові да вас там Я заставаўся. Якое было гэтае жыццё? Я вёў яго, каб навучыць вас; на працягу трыццаці гадоў я не пераставаў вучыць, не словамі, а маўчаннем і прыкладам. Чаму навучаў? Перш за ўсё, што можна зрабіць шмат чаго добрага людзям, бясконца шмат добрага без слоў, пропаведзяў, шуму, у цішыні, даючы добры прыклад. Які прыклад? Пабожнасці, выпаўнення з любоўю абавязкаў адносна Бога, дабрыні да людзей, ветлівасці да тых, хто вакол нас, выпаўнення хатніх абавязкаў, беднасці, працы, адасаблення, засяроджання, удзелу ў рэкалекцыях і звычайнага жыцця схаванага ў Богу. Жыццю малітвы і пакаяння, паглыблення адносін з Богам. Я вучу вас жыцця з працы рук сваіх так, каб не быць клопатам для каго-небудзь і каб нешта даць бедным; Я даў незвычайную прыгажосць такому жыццю ... і магчымасць наследаваць Мяне.
Хто хоча быць дасканалым, павінен жыць сціпла, наследуючы як мага больш Маю беднасць ў Назарэце. Праз Назарэт Я абвяшчаю славу пакоры, праводзячы трыццаць гадоў у маўчанні і працы. На працягу трыццаці гадоў Я заставаўся ўкрытым, які з’яўляюся святлом свету. З паслухмянасці трыццаць гадоў я быў падданы бацькам, без сумніву, святым, але людзям, а Я з’яўляюся Богам. Як вы можаце, бачачы Мяне так доўга паслухмяным тым, якім Я не павінен быў падпарадкоўвацца, таму што Я з’яўляюся Найвышэйшым Госпадам, Творцай і Судзьдзёю, адмаўляцца ад дасканалай паслухмянасці тым, аб якіх Я, Бог, так кажу: ,,Хто слухае вас, Мяне слухае” ?
Я паказваў пагарду да людзкіх меркаванняў, велічы, захавання свету, да усяго, што паважае свет: высакароднага паходжання, добрых манер, багацця, сацыяльнага становішча, ведаў,славы, павагі, адрознення! Я аддаляў усё гэта далёка ад Сябе, каб бачылі ўва мне толькі звычайнага беднага рабочага, які жыве пабожна ў вельмі вялікім адасабленні”.
Крыніца: brewiarz.pl Karol de Foucauld Milczenie i ogień, Warszawa 1993