«Сведка Хрыстовай любові да сірот і мігрантаў, для якіх яна была як маці» - так напісаў аб Ассунце Маркеці, заснавальніцы місіянераў Скалабрынян, ў апостальскім лісце аб яе беатыфікацыі Папа Францішак.
Кардынал Анджэла Амата, прэфект Кангрэгацыі па кананізацыі, успамінаў пра гэта ад імя Папы Рымскага на св. Імшы ў Сан-Паўла (Бразілія), у суботу 25 кастрычніка.
Італьянская манахіню абвесціў бласл, а кіраваў гэтым арцыбіскуп Сан-Паўла кардынал Адыла Пэдра Шэрэр. Дапаможныя біскупы дыецэзіі, прэлаты з розных куткоў Бразіліі і арцыбіскуп Лука з роднай дыяцэзіі дабраславёнай таксама прымалі актыўны ўдзел ва ўрачыстасці.
Каментуючы Евангелле аб Дабраславеннях падчас казання, бразільскі кардынал падкрэсліў, што Маці Ассунта "не толькі жыла ў адпаведнасці з Дабраславеннямі, але і прысвяціла ўсё сваё жыццё бліжнім, рэалізуючы дабраслаўленні". На завяршэнне ўрачытасці кардынал Амата звярнуў увагу на тое, што гэтая святая жанчына "жыла верай і міласэрнасцю", і што "яе экстраардынарная місія трымалася на няспыннай малітве і штодзённай Эўхарыстыі". Акрамя таго, "яе нястомнае апостальства падтрымлівалася бязмежнай верай ў нябачную прысутнасць Нябеснага Айца". Такім чынам, яна клапацілася пра сваіх шматлікіх дзяцей, якія вымушаны былі адмовіцца ад жыцця на радзіме і міграваць у далёкія землі ў пошуках больш спакойнага існавання.
Паводле L'osservatore Romano
Пераклад Любові Сетак