Эльжбета Катэз нарадзілася 18 ліпеня 1880 г. у Авор недалёка Буржэ (Францыя). Калі ёй было 7 гадоў, яе бацька памёр. Выхаванне маці было досыць строгім. Акрамя таго, са смерцю бацькі фінансавае становішча ў іх доме значна пагоршылася, што вымусіла сям'ю пераехаць у Дыжон. Яны пасяліліся побач з кляштарам сясцёр кармелітанак. Аб далейшым жыцці Эльжбеты вырашылі факты, звязаныя з падрыхтоўкай да Першай Святой Камуніі. Тады яна вырашыла працаваць над сваім характарам. У сваім дзённіку яна напісала аб незвычайным досведзе любові і блізкасці Бога, аб жаданні аддаць Яму ўсю сваю душу. У падлеткавым ўзросце дасведчыла першых містычных ласкаў.
Далей яе жыццё праходзіла ў нармальным парадку: яна пачала сталець, прабывала ў кампаніі сяброў, часта наведвала вечарыны. У вачах людзей яна выглядала як унікальная асоба і незвычайная дзяўчына. Яна таксама мела талент да музыкі: ў 1893 годзе яна выйграла конкурс піяністаў. У 14 гадоў Эльжбета склала ў сваім сэрцы шлюбы чысціні і вырашылі пайсці ў Кармэль. Калі яна распавяла маці пра гэта, тая забараніла дачцы ісці ў Кармэль, абмежавала хадзіць у касцёл і прымаць сакрамэнты. Нягледзячы на забарону з боку маці, Эльжбета па-ранейшаму мела містычныя ласкі. Прызнавалася да іх яна толькі свайму духоўніку. У рэшце рэшт, яе маці пагадзілася, што дзяўчына хоча пайсці ў кляштар, але толькі пасля завяршэння 21 году жыцця.
У 1901 году Эльжбета Катэз уступіла ў кляштар сясцёр кармелітанак босых у Дыжоне. У 1903 годзе яна склала першыя шлюбы. Яе законнае імя "ад Святой Тройцы" стала праграмай яе жыцця, а таксама шляхам, на якім яна знайшла Бога. У пэўны момант, аднак, прыняла другое імя "Laudem Gloria" - Хваліце Славу. Гэты выраз паходзіць з паслання апостала Паўла да Эфесцаў. Той момант, у якім яна прачытала гэтыя словы, быў яшчэ адным з паваротных момантаў у яе жыцці. З гэтага часу, як успаміналі людзі, якія ведалі яе, яна пачала на зямлі жыць небам.
Апошнім этапам жыцця Эльжбеты была хвароба Адысона, якая авалодала ёй у 1906 годзе. Яна перажыла яе як ўзыходжанне да Бога праз крыж. Надзвычай балючым была недастатковасць наднырачнікаў, якая стала прычынай вялікага фізічнага болю і пакут звязаных з прыёмам ежы. 9 лістапада 1906 года Эльжбета памерла. Ёй тады было толькі 26 гадоў.
Пасля Святой Камуніі
О, дарога смерці, маё вызваленне,
Ці ты не з'яўляешся магутнай падтрымкай
Вернага сэрца, што на вызваленне
Чакае з надзеяй, якая сапраўды дасягае неба?
О, калі ты можаш злучыць мяне з Богам.
У чыіх руках маё жыццё і вечнасць
Удар так добра, няхай спадуць парогі,
Няхай убачу Госпада – Найвышэйшую Сардэчнасць!
Ты ведаеш, мой Збаўца, ад таго часу, як Цябе маю,
Новага жыцця крыніцы прысутнічаюць ува мне.
Страх перад стратай – з яго спавядаюся! –
Таму што я дрыжу страхам за Табою, што Тваё!
Мая адзіная любоў, толькі
Дом і Радзіма, ў радасці сардэчнай,
Жыццё тым заканчваю, што новае распачынаю,
Сярод абраных, назаўжды, вечна!
Езу, там буду валодаць Табою поўнасцю.
O Ты, адзіная любоў у маім жыцці.
Вазьмі мяне прама цяпер, дазвольце мне быць назаўжды
Тваёю на векі, ў святле схаванай.
Бывайце ўсе забавы.
Вы трызненні, танцуючыя хімеры.
Так прамінеце як няшчырая ўсмешка.
Калі Бог – трывае вечна, а з Ім – Яго абраныя.
Толькі Ты, Збаўца, валадар у маім сэрцы,
Ты задавальняеш найбольшыя прагненні,
Разарві гэты ланцуг – звенні маіх дзён.
Каб жыць, хачу памерці, у Сябе мяне перамяняй.
Ці ты хочаш пакараць мяне, о Каханне?
Бо я пакараная велізарным сумам.
Адкрый мне неба і яго радасць.
Няхай не буду тут я сіратой, без прытулку ...
Даруй мне, даруй святых прагненняў полымя!
Я не хачу смерці – гэта было б маё –
А я хачу ўдзельнічаць у цярпеннях смерці,
З табой я хачу кахаць, каб памерці ўдваіх
Прабач супярэчнасці, вар'яцтва маіх прагненняў.
Твой гнеў, о Езу, хай любоў патушыць,
Я хачу пакутаваць і – ціха, як ягня –
Цярпець мучаніцтва за сябе, за ... нашых!
Цярпець – для Цябе, з Табою – для збаўлення
Несмяротных душ, гэта веліч і гонар.
У крыжовым шляху дазволь мне быць ценню Тваёю,
З Табою паміраць, які памёр за нас.
Да Беззаганнай Панны Марыі
О, захоўвай мяне заўсёды чыстай, беззаганнай,
Абарні ад плямы маё сэрца і душу.
Апякуйся і просьбы выслухоўвай,
Няхай будзе мілай Госпаду, ўлюбёнай!
Сэрца няхай будзе падобна да саду самотнага.
Каб Езус захапляўся ім.
Наведвай мяне з любоўю, мой Госпадзе,
Або застанься ў ім – як Плён сторазовы!
Стань маім Валадаром, адзінай падтрымкай,
Будзь Жаніхом, Божым сябрам,
Твая прысутнасць, гэта ўжо надта шмат.
За ўсю прыгажосць Ты, Госпадзе, хопіш!
Таму што маё сэрца ў дзень і ноч
Пры Табе трывае, хоць агарняе мяне сон,
Для Волі Айца з'яўляецца агульнае ў нас "Fiat",
Я ўся Твая, Ты зачараваў мяне.
Я - два жаданні ў адным сэрцы нашу,
Адно – гэта памерці, аддаць ўсё сваё жыццё,
Другое – жыць, Господзе, толькі дзеля Тваёй хвалы,
Кахаць і пакутаваць з дня ў дзень. Таму прашу.
О, так я нашу вар'яцкія жаданні,
Жыць – каб пакутаваць, або памірці параненай
Тваёй любоўю, ў абдымках Тваіх Божых
Сябе заставіць. Усё сваё існаванне!
Святая Дзявіца і Маці Езуса,
Сачы за сэрцам, каб некранутым
Любіла толькі Бога, верна, непадзельна,
Няхай яны нават не ведае, што значыць спакуса!
Крыніца
brewiarz.pl
bł. Elżbieta od Trójcy Świętej Pisma wszystkie. Tom III. Pisma pomniejsze, Kraków 2006
Пераклад Яны Ткачук