Маргарыта нарадзілася 22 ліпеня 1647 года ў Бургундыі (Францыя). Калі Маргарыта мела ўсяго чатыры гады, яна склала шлюб чысціні аж да самай смерці. Пасля смерці бацькі ва ўзросце васьмі гадоў яна была адпраўлена ў школу сясцёр кларысак. Сур'ёзнае захворванне, аднак, прымусіла яе вярнуцца дадому.
Маргарытай заапекаваўся дзядзя. Яе хвароба доўжылася чатыры гады. Дзіця ўзрастала ў ёй духоўна. Не прыцягваў яе свет, але яна адчувала голад Бога. Яна хацела прысвяціць сваё жыццё служэнню Богу, але яна павінна была дапамагаць ў доме сваіх апекуноў.
Мара Маргарыты споўнілася толькі тады, калі ёй было 24 гады. Яна пайшла ў кляштар сясцёр Закону Наведзінаў (візытак) у Парэ-ле-Moніяль. Маргарыта апранула хабіт 25 жніўня 1671 года.
Маргарыта была містычкай - ад 21 снежня 1674 года на працягу больш за паўтары гады Езус у шматлікіх аб'яўленнях прадстаўляў ёй Сваё Сэрца, якое так горача любіць людзей і прагне пачуць іх адказ любоўю на Сваю любоў. Хрыстос патрабаваў, каб Маргарыта часта прымала Святую Камунію, як толькі гэта дазволіць ёй шлюб паслухмянасці, а перадусім, каб прымала Святую Камунію ў першыя пятніцы месяца.
Таксама Езус прасіў, каб кожную ноч з чацвярга на першую пятніцу яна ўдзельнічала у яго перадсмяротнай агоніі ў Аліўным садзе паміж 23 і 24 гадзінай. Усувязі з атрыманай просьбай Езуса аб устанаўленні свята Яго Святога Сэрца і прыманні на працягу дзевяці месяцаў у першыя пятніцы Святой Камуніі Маргарыта мела многія непрыемнасці і цяжкасці з боку людзей.
Толькі ў 1683 годзе Маргарыта магла пачаць распаўсюджванне Божага паслання. Па яе ініцыятыве была пабудавана ў Парэ-ле-Moніяль капліца з тытулам Святога Сэрца Езуса.
Маргарыта памерла 17 кастрычніка 1690 года.
Езус ўпершыню аб'явіў св. Маргарыце Сваё Найсвяцейшае Сэрца
Аднойчы я знаходзілася перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам, бо мела трохі больш вольнага часу, таму што абавязкі, якія мне давалі, амаль яго мне не астаўлялі, я была ўся апранута ў гэтую Божую прысутнасць, аддавала поўнасцю сябе Божаму Духу. Тады Госпад учыніў тое, што на працягу вельмі доўгага часу я адпачывала на Яго Божых грудзях, і там Ён пачаў раскрываць мне цуды сваёй любові і тлумачыць таямніцы Найсвяцейшага Сэрца, якую захоўваў закрытай ад мяне, а цяпер першы раз аб'явіў яе мне. І Ён зрабіў гэта такім чынам, найбольш эфектыўна і адчувальна, што не пакінуў мне слядоў сумненняў пра гэта; дасягнуў гэтага у выніку дзеяння ласкі ўва мне; ўва мне, якая заўсёды баіцца, каб не ўвайсці ў зман ў гэтых справах, якія адбываюцца ўнутры мне.
І тут, я думаю, так гэта адбылося: Госпад сказаў мне: ,,Маё Божае Сэрца гарыць такой любоўю да людзей, асабліва да цябе, што больш не можа стрымліваць у сабе полымя любові. Павінна разліць яе праз цябе і паказаць людзям, каб ўзбагаціць іх дорага: каштоўнымі скарбамі, якія я адкрываю табе, а якія ўтрымліваюць ласкі асвячальныя і выратавальныя, неабходныя, каб вывеўі іх з бездані пагібелі. І для выканання гэтага задання Я абраў цябе, як бездань нягоднасці і няздольнасці, каб ўсё было зроблена Мною”.
Тады Езус запатрабаваў маё сэрца; я прасіла Яго, каб Ён узяў яго; што Ён і зрабіў і апусціў яе у Сваім хвалы годным Сэрцы. І Хрыстос даў мне ўбачыць, як у Яго Сэрцы, маё сэрца як маленькая крупінка гарэла ў полымі. Выцягнуўшы яго адтуль як палаючы агонь ў форме сэрца, уставіў яго ў месца, адкуль ўзяў, і сказаў мне: ,, Глядзі, мая дарагая, тут каштоўны заклад Маёй любові. Ён будзе мець у тваім боку маленькую іскру самых яркіх агеньчыкаў полымя, каб служыць табе за сэрца, каб гарэць аж да апошняга моманту. Яго цяпло не міне, і ты не зможаш знайсці прахалоды, як толькі трохі праз ,,кроваспкусканне”, якое адзначу крывёю Майго крыжа, што яна прынясе табе больш прыніжэння і пакутаў, чым палягчэнне. Вось чаму я хачу, каб ты аб гэтым ,,кровапусканні” у прастаце прасіла, каб ты практыкавала тое, што маеш да выканання, як даць табе суцяшэне пралівання сваёй крыві на крыжы прыніжэння. І як знак таго, што вялікая ласка, якую Я табе аказаў, не з'яўляецца зманам і што яна з'яўляецца асновай усіх тых, якія Я яшчэ табе дам, хоць Я зачыніў рану ў тваім баку, але боль застанецца назаўсёды. І, калі ты выкарыстоўвала назву Маёй ,,нявольніцы”, цяпер Я даю табе імя ўмілаванай вучаніцы Майго Найсвяцейшага Сэрца "
Святая Маргарыта Марыя Алакок,
літургічны ўспамін 14 кастрычніка